перыядыза́цыя, ‑і, ж.

Падзея на перыяды. Перыядызацыя гісторыі СССР. Перыядызацыя гісторыі літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызёр, ‑а, м.

Удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз ​1. Прызёр Спартакіяды народаў СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нечарназе́м’е, ‑я, н.

Буйны сельскагаспадарчы і прамысловы нечарназёмны раён у Еўрапейскай частцы СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціму́раўцы, -раўцаў, адз. -равец, -раўца, м.

У СССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і адразу пасля яе: удзельнікі дзіцячага патрыятычнага руху, якія аказвалі дапамогу сем’ям франтавікоў, інвалідам вайны, адзінокім састарэлым людзям [ад імя Цімура, героя аповесці А.

Гайдара].

|| прым. ціму́раўскі, -ая, -ае.

Ц. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афгані́, нескл., н.

Грашовая адзінка Афганістана, якая па курсу Дзяржбанка СССР адпавядае 1,66 рубля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пімы́, ‑оў; адз. пім, піма, м.

У паўночных народаў СССР — футравыя боты, шэрсцю наверх.

[Ненецкае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культарме́ец, ‑мейца, м.

Удзельнік масавага культурна-асветнага руху ў першыя гады культурнага будаўніцтва ў СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́на, -ы, мн. -ы, -жы́н, ж.

1. Узброены атрад пры князі ў Старажытнай Русі.

Княжацкая д.

2. Добраахвотнае аб’яднанне людзей, створанае з якой-н. мэтай.

Піянерская д.

Пажарная д.

Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагала міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

|| прым. дружы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камсамо́л, ‑а, м.

Камуністычная самадзейная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвае перадавую моладзь СССР і працуе пад кіраўніцтвам КПСС.

[Скарачэнне слоў: Камуністычны саюз моладзі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпрэ́дства, ‑а, н.

Паўнамоцнае прадстаўніцтва (назва дыпламатычнага прадстаўніцтва СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)