вы́плесці, ‑плету, ‑плецеш, ‑плеце; зак., што.

1. Расплёўшы, выняць. Выплесці стужку з касы.

2. Разм. Сплесці старанна. Выплесці касу.

3. Разм. Зрасходаваць пляценнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; наплёў, -ляла́, -ло́; напляці́; -ле́цены; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго-н.

Н. кошыкаў.

2. перан. і без дап. Нагаварыць рознага глупства, нахлусіць (разм.).

|| незак. наплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запле́сці, -пляту́, -пляце́ш, -пляце́; -пляцём, -плецяце́, -плятуць; -пляці́; -пле́цены; зак., што.

1. Перавіваючы, сплесці.

З. касу.

2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

З. дзірку ў плоце лазой.

3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спле́цены

1. сплетённый;

2. сплетённый, сви́тый;

3. перен., разг. сплетённый, сочинённый;

1-3 см. спле́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплята́ць несов.

1. сплета́ть;

2. (свивая, скручивая) сплета́ть, свива́ть;

1, 2 см. спле́сці1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Вы́шыць, вы́шытысплесці (скрынку з саломы)’ (драг., Выг. дыс.). Гл. шыць. У семантычных адносінах параўн. укр. пошива́ти ’крыць страху саломай’, польск. poszyć, чэш. poši(va)ti, серб.-харв. pòšiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кош, каша́, мн. кашы́, кашо́ў, м.

1. Сплеценая з лазы, карэння і пад. круглая пасудзіна ў выглядзе кашолкі для складання і пераноскі чаго-н.

Сплесці к.

Насыпаць к. бульбы.

К. грыбоў.

2. Скрыня ў млыне пад жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу.

|| прым. кашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. даплёў, ‑пляла, ‑ло; заг. дапляці; зак., што.

Скончыць плесці што‑н.; сплесці да канца ці да якога‑н. месца. Даплесці кошык. Даплесці вянок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце, ‑плятуць; пр. пераплёў, ‑пляла, ‑ло; заг. перапляці; зак., што.

1. Уставіць сшытыя лісты кнігі, сшытка і пад. у вокладкі і сашчапіць або склеіць іх. Пераплесці кнігу.

2. Злучыць сплятаючы. Дрэвы пераплялі свае галіны. // Сашчапіць (пальцы рук). // Пакрыць, апутаць сеткай чаго‑н. Кар[а]ні дрэў густа пераплялі.. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч.

3. Расплёўшы, заплесці, сплесці лепш, іначай. Пераплесці касу. Пераплесці кошык.

4. Сплесці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схлестну́ть сов., прост.

1. (хлестая, сбить, сорвать) сасцябну́ць, схво́снуць;

2. (резко сплести, переплести — о руках) сашчапі́ць, спле́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)