зласлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Поўны злосці, варожасці. — І зласлівая ты, цётка! Ніяк таго пеўня не забудзеш. Лынькоў. Адзінства славянскіх народаў і народаў Прыбалтыкі — гэта несакрушальная скала, аб якую разаб’юцца зласлівыя хвалі нямецкага мілітарызму. «Звязда». // Які выражае злосць. Зласлівы погляд. Зласлівая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўуста́ў, ‑тава, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца. Булыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куцця́, -і́, ж.

1. Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, Новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.

2. Каша з ячных і іншых круп як традыцыйная абрадавая страва беларусаў і іншых славянскіх народаў.

Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; была мясная, багатая, каб і год быў багаты.

Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні Каляд і Вадохрышча без мяса і жывёльнага тлушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царкоўнаславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян. Сымон-кантычнік.. гугнявіў нараспеў незразумелыя царкоўнаславянскія словы. Бядуля.

•••

Царкоўнаславянская мова — літаратурная мова ўсходніх і паўднёвых славян перыяду 11–17 стст., якая падверглася ўплыву жывых славянскіх моў і ўтварыла мясцовыя варыянты (ізводы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рскі,

1. ‑ая, ‑ае. Уласцівы сапраўднаму майстру (у 3 знач.); вельмі добра, дасканала выкананы. Купалаўскія пераклады .. вызначаюцца высокай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту твораў буйнейшых прадстаўнікоў літаратур суседніх славянскіх народаў. Гіст. бел. сав. літ.

2. прысл. Як належыць майстру, узорна. І лірыку і сатыру Купала майстэрскі сплаўляе ў адно арганічнае мастацкае цэлае. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўнагало́ссе, ‑я, н.

Уласцівая ўсходнеславянскім мовам, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, фанетычная рыса, якая заключаецца ў наяўнасці спалучэнняў оро, оло, ере, еле ў становішчы паміж двума зычнымі на месцы старажытных агульнаславянскіх ор, ол, ер, ел: руск. голова, бел. галава, балг. глава, польск. głowa, руск. город, бел. горад, балг. град, чэшск. hlava.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́днасць, ‑і, ж.

1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені. // перан. Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо. Мележ.

2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́днасць, ‑і, ж.

1. Адзінства, згуртаванасць. Так у жорсткіх баях за камуну Непарушная еднасць расла. Глебка. Нашу эпоху можна назваць эпохай вялікай еднасці .. славянскіх народаў. «Полымя». // Непадзельнасць, неразрыўнасць. Еднасць партыі з народам. □ Андрэй адчувае еднасць з польскімі рабочымі ў Беластоку, да якіх ён прыехаў па заданню партыі папярэдзіць аб правакатары. Хромчанка. // Адпаведнасць, узгодненасць. Балада «Да дня» [М. Танка] вызначаецца еднасцю формы і зместу. У. Калеснік.

2. Агульнасць, супольнасць. Еднасць інтарэсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.

[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сям’я́ ж., в разн. знач. семья́;

галава́ сям’і́ — глава́ семьи́;

дру́жная с. — дру́жная семья́;

с. пчол — семья́ пчёл;

с. славя́нскіх моў — семья́ славя́нских языко́в;

у ~м’і́ не без вы́радкапосл. в семье́ не без уро́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)