прыку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Трохі скурчыцца; скурчыўшыся, прымасціцца дзе‑н. Стаіць на лузе між дубоў цыбаты бусел, Асенні дождж яго прыкурчыцца прымусіў. Русак. Ззаду, у галавах Алёшкі, прыкурчыўся Трусік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадзіма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Надзьмуцца паветрам, газам — пра ўсё, многае.

2. Натапырыўшыся, скурчыцца (пра птушак). Панадзімаліся галубы на холадзе.

3. перан. Пакрыўдзіцца — пра многіх. Хлапчукі панадзімаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся. Карпаў.

2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацю́пнеццаскурчыцца (ад холаду)’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Відаць, з + пацюпціцца, параўн. ваўк. цюпціцца ’імкнуцца да цяпла, укрывацца цёплым’ (Сл. ПЗБ), — апошняе Грынавяцкене генетычна звязвае з літ. čiupa ’марудны’ (там жа, 5, 380), сійрпа ’капун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скруціццаскурчыцца, згарнуцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘пакалечыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘звіцца, скруціцца’ (ТС), ‘упасці мёртвым, згінуць’ (Скарбы, Варл., ТС), ‘ашалець’ (Пятк. 2, Ян., Сцяшк. Сл.), ‘кінуцца ў гулі; звязацца з дрэннай кампаніяй’ (Мат. Гом., Ян.). Да круціць (гл.) у розных значэннях.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склю́піцца ‘сагнуцца’ (мядз., Нар. словатв.). Запазычанне з польск. sklupić się ‘збіцца ў камяк; згусціцца; сагнуцца, скурчыцца’ < klupić się. Апошняе роднаснае літ. klaũpti, klaupiù ‘спатыкацца, падаць на калені’, klùpti, klumpù ‘спатыкацца, падаць’, лат. klàupat ‘спатыкацца’ і г. д. Падрабязна гл. Слаўскі, 2, 242 і наст. Параўн. таксама клыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скруці́цца, скручу́ся, скру́цішся, скру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца, скачацца трубкай, загнуцца па краях.

Вяроўка дрэнна скруцілася.

Лісце на яблыньцы скруцілася ад спякоты.

2. Сагнуцца, скурчыцца, кладучыся ці лежачы.

Скруціўся абаранкам і заснуў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца, сапсавацца пры частым адкручванні і закручванні.

Кран скруціўся.

Гайка скруцілася.

4. Знікнуць (разм., неадабр.).

Сяргей некуды скруціўся з дому.

|| незак. скру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сця́цца², сатну́ся, сатне́шся, сатне́цца; сатнёмся, сатняце́ся, сатну́цца; сця́ўся, сцяла́ся, -ло́ся; сатні́ся; зак. (разм.).

1. Сабрацца ў камяк, скурчыцца.

С. ад холаду.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Шчыльна злучыцца, сціснуцца (пра губы, зубы і пад.).

Губы сцяліся ад болю.

3. перан. Сціснуцца, выклікаўшы цяжкае дыханне (пра горла, грудзі і пад.).

Унутры ўсё сцялася.

Сцялося ад крыўды сэрца.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зацвярдзець пад уздзеяннем марозу.

Гразь к вечару сцялася.

|| незак. сціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скарцава́ццаскурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зменшыцца ў аб’ёме пад націскам.

Спружына сціснулася.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца.

Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.

3. Сабрацца ў камяк, скурчыцца, сагнуцца.

С. ад нечаканасці.

С. ад страху.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адчуць унутраны цяжар (у горле, грудзях).

Сэрца сціснулася ад жалю.

5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.).

Рукі сціснуліся ў кулакі.

|| незак. сціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. сціска́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)