склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. скласці.

2. Быць састаўной часткай чаго-н.; утвараць сабой што-н.

Большую частку праграмы складалі народныя песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакампанава́ць

скласці цэлае з асобных частак (пакампанаваць што-небудзь); пабыць у таварыскіх адносінах (пакампанаваць з кім-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакампану́ю пакампану́ем
2-я ас. пакампану́еш пакампану́еце
3-я ас. пакампану́е пакампану́юць
Прошлы час
м. пакампанава́ў пакампанава́лі
ж. пакампанава́ла
н. пакампанава́ла
Загадны лад
2-я ас. пакампану́й пакампану́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пакампанава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скопни́ть сов., с.-х. скла́сці ў ко́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́мятка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.

Скласці памятку турыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удвая́ нареч. вдво́е;

у. больш — вдво́е бо́льше;

скла́сці ўдвая́ — сложи́ть вдво́е

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Упакаваць (упакоўваць), скласці (складваць) у пакет (у 5 знач.), стос, у штабель.

П. цэглу.

|| наз. пакетава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Скласці ўсё, многае.

П. сена ў копы.

2. і без дап. Складаць (складваць) некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сложи́ть сов.

1. в разн. знач. скла́сці, мног. пасклада́ць, паскла́дваць;

сложи́ть дрова́ скла́сці (пасклада́ць) дро́вы;

сложи́ть лист бума́ги скла́сці ліст папе́ры;

сложи́ть пе́сню скла́сці пе́сню;

2. (снять, опустить вниз) зняць, скі́нуць;

сложи́ть но́шу зняць (скі́нуць) но́шу;

сиде́ть сложа́ ру́ки сядзе́ць скла́ўшы ру́кі;

сложи́ть го́лову галаву́ пакла́сці; галаво́ю налажы́ць; з зяме́лькаю пабра́цца;

сложи́ть ору́жие скла́сці збро́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Скласці (складаць) акт з мэтай засведчыць наяўнасць ці адсутнасць чаго-н.

|| зак. таксама заакці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) анатацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)