прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.
2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скаваць.
2. перан.; у знач. прым. Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укава́ць, укую, укуеш, укуе; зак., што.
1. Разм. Абабіць металам; акаваць. Укаваць дзверы бляхай.
2. перан. Падмарозіўшы, зрабіць цвёрдым, зацягнуць лёдам; скаваць. Сена ў нас заўсёды вывозілі сярод зімы, калі маразы добра ўкуюць зямлю. Дамашэвіч. / у безас. ужыв. Раней на дварэ падмарожвала, нават зусім было ўкавала ўсю гразь і ваду. Чорны.
3. Уставіць, замацаваць што‑н. шляхам канання. Укаваць звяно ў ланцуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі. Мікуліч.
2. Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас. Арабей. // Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3. перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.
4. перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5. Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Разм.
1. і чым. З сілай кідаць што‑н. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. [Федзя:] — Няпраўда! Вы [хлопцы] усе шпурлялі ў звон каменнямі... таму іх так многа тут! Ваданосаў. Зіма снягоў шпурляла жмені, Сумёты белыя мяла, Але крынічныя струмені Скаваць ільдамі не змагла. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Па твары хлёпала мокрым цветам, гэта шпурляла з-пад колаў раскіслым снегам і глінай. Пташнікаў. // Ставіць, класці, кідаць што‑н. неахайна, абы як. Да таго ж прыемна было [Юрку] слухаць, не запісваючы, з незалежным выглядам шпурляць дома падручнікі на падаконнік, рабіць усё, як табе хочацца... Карпаў. // часцей безас. Моцна качаць, трэсці, тузаць і пад., прымушаючы каго‑, што‑н. рабіць рэзкія, бязладныя рухі. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, пад бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна [Прыпяць] няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі. Колас. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ўбакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка.
2. Раскідваць што‑н. у розныя бакі. А Базыль бушаваў. Хадзіў па хаце, шпурляў нагамі табурэткі, зламаў вілачнік ля печы. Курто. / у безас. ужыв. Часам з вогнішчаў сыпала снапы іскраў, шпурляла навокал галавешкі. Мележ.
3. перан. Выдаткоўваць без карысці; марна траціць што‑н. Шпурляць грошы на вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)