дэсе́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Салодкія стравы, садавіна, цукеркі і інш., якія падаюцца у канцы абеду.

[Фр. dessert.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клубні́цы, ‑ніц; адз. клубніца, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, падобная да суніц.

2. Пахучыя і салодкія чырвоныя ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́калкі ‘зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (КЭС). Няясна. Магчыма, ад *смокаць < смактаць, таму што дзеці некалі смакталі салодкія кветкі гэтай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суні́цы, ‑ніц; адз. суніца, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая ягадная расліна сямейства ружакветных з белымі кветкамі і пахучымі ружова-чырвонымі пладамі. А ўнізе навакол цвілі, адцвіталі суніцы. Лынькоў.

2. Пахучыя салодкія ці кісла-салодкія ягады гэтай расліны. Мы з Галінкай назбіралі збанок суніц. Васілевіч. Андрэй пачаставаў суніцамі Веру і швагерак. Кулакоўскі. Летам каля старых сухіх пнёў вельмі рана паспяваюць духмяныя суніцы. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папяро́ўка ’сорт летняй яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі; плод гэтай яблыні’ (ТСБМ), поперо́ўка (ТС), папяру́вка (Сл. ПЗБ) ’тс’. З польск. papierówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кульманы́салодкія стравы, бліны, клёцкі’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. Сл.). Магчыма, утворана пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі на ‑май (параўн. дурман, кусман) (Сцяцко, Афікс. наз., 54). Тады роднаснае з кулага (гл.) і кулеш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэ́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.

1. Кустовая садова-ягадная расліна сямейства агрэставых. Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. Маўр.

2. Кісла-салодкія ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́ны, ‑лін.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін. Броўка.

2. зб. Пахучыя салодкія ягады гэтай расліны, звычайна цёмна-чырвонага колеру. Збіраць маліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Сорт яблыні, якая дае зялёныя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтай яблыні. [Дзядзька Юстын] частуе мяне яблыкамі — ядранай сакавітай пуцінкай са свайго прысядзібнага саду. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць белыя або жоўтыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтай яблыні. За хатамі спеюць улетку антонаўкі, папяроўкі і слуцкія бэры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)