беражы́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З высокімі берагамі. А ў канцы сяла цячэ рэчанька, Рэчка быстрая, беражыстая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́нне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і балонь. Адсюль ужо відаць рэчка і вялікае балонне, усё залітае вадою. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́рны, ‑ая, ‑ае.

Размерны, рытмічны, аднастайны. Бурлівая рэчка і млын гутарлівы Адмерным, раскоцістым плюскатам вод Складалі мне рытму мастацкія звівы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́рзнуць, -ну, -неш, -не; замёрз, -зла; -ні; зак.

1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.

Вада ў вёдрах замерзла.

Рэчка замерзла.

Вокны замерзлі.

2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.

З. у полі.

Пасажыры замерзлі.

|| незак. замярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. замярза́нне, -я, н.

Пункт замярзання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паспо́лькарэчка, якая працякае праз поле’ (беласт., Сл. ПЗБ). Відаць, з + паўзполька, якое з выразу паўз поле. Аналагічна слаўг. паўзполле ’месца ўздоўж поля’ (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылу́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля лугу. У тым баку, дзе была рэчка і адкуль нясло набраклым прылужным хмызняком, забляяў баран — начная птушка. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макра́нка1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Макра́нка2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абгарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Пашкоджаны агнём, абпалены. Абгарэлы пень. Абгарэлы танк. □ Наперадзе была рэчка, мост цераз яе і за мостам кварталы горада з разбуранымі, абгарэлымі будынкамі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́цісты, ‑ая, ‑ае.

Парослы чаротам. А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяле́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца мелкім, неглыбокім (пра вадаёмы). Рэчка мялела з кожным годам, на вачах у людзей. Шамякін. Улетку вада выпараецца, азярцо мялее, зарастае аерам і трыснягом. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)