Звага́ ’спрыт, спраўнасць’ (Нас.) Рус. смал. зва́га ’павага’, укр. зва́гарашучасць, смеласць’. Як і адвага (гл.), павага, увага да кораня вага (гл.) з прэфіксам з‑, хутчэй назоўнік на базе прэфіксальнага дзеяслова зважаць ’звяртаць увагу’ з чаргаваннем зычнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радыкалі́зм, -у, м.

1. Крайняя, бескампрамісная грамадска-палітычная пазіцыя партыі або групы асоб, якая характарызуецца імкненнем да кардынальных змен у сацыяльна-палітычнай сферы.

Палітычны р.

2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.

|| прым. радыкалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баяві́тасць, ‑і, ж.

Баявы, наступальны настрой, рашучасць і настойлівасць у дзеяннях. Камсамольская баявітасць. □ Што ж прыцягвае чытача да газеты? Яе баявітасць, змястоўнасць. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распра́віць, -пра́ўлю, -пра́віш, -пра́віць; -пра́ўлены; зак., што.

1. Разгладзіць, зрабіць роўным, выпраміць.

Р. абрус на стале.

2. Напружыўшы мышцы, выпрастаць (часткі цела).

Р. плечы.

Расправіць крылы — праявіць рашучасць, веру ў сябе.

|| незак. распраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. распра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэсі́ўнасць, ‑і, ж.

Імкненне да развязвання грабежніцкай імперыялістычнай вайны; захопніцкая палітыка. // Актыўнае праяўленне варожасці. Бяссілле і перапалох пастуха прыспешваюць звера, прыдаюць яму агрэсіўнасць і рашучасць. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да волі (у 1 знач.). Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму. Кулакоўскі. // З цвёрдай воляй, характарам. Валявы і смелы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́дны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Схільны навязваць сваю волю, загадваць, падначальваць сабе; які выражае ўладу, волю, рашучасць, уладарны.

У. чалавек.

У. позірк.

2. (звычайна з адмоўем). Які мае права, уладу што-н. рабіць.

Не ўладны загасіць такі агонь.

3. перан. Неадольны, усемагутны.

Уладнае пачуццё.

|| наз. ула́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убы́ць, убу́ду, убу́дзеш, убу́дзе; убы́ў, -была́, -ло́; убу́дзь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).

Убыла вада ў сажалцы.

Убыў дзень.

Убыла рашучасць (знікла, аслабла).

2. (звычайна з адмоўем). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.

Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.

З табою ніхто не ўбудзе.

|| незак. убыва́ць, -а́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерашу́чы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якому не ўласціва рашучасць. Нерашучы чалавек. □ [Трахім Лявонавіч:] — У маім уяўленні вы заўсёды былі той самай нерашучай, сарамлівай Анютай, якой я вас ведаў раней. Корбан. // Які выражае адсутнасць рашучасці, сведчыць аб нерашучасці. Нерашучы характар. □ З глыбіні залы пачуўся нерашучы голас. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца цвярозым або больш цвярозым. Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць. Сабаленка. // перан. Прыходзіць да памяці. Доктар кажа: «Яна [Марыся] ідзе на папраўку. Пачынае цверазець». Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)