дзеравя́ка, -і, ДМя́цы, мн. -і, -вя́к, ж. (разм.).

Кавалак дрэва.

На беразе ракі дагнівалі пачарнелыя дзеравякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зимова́ть несов. зімава́ць;

где ра́ки зиму́ют дзе ра́кі зіму́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обвалова́ть сов. абвалава́ць;

обвалова́ть берега́ реки́ абвалава́ць берагі́ ракі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплаўля́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; незак.

Перамяшчацца, адпраўляцца па цячэнні ракі.

Па рэчцы сплаўляецца вясной лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абта́лы, -ая, -ае.

Які абтаў, вызваліўся ад лёду, снегу (зверху, па краях) у выніку яго раставання.

А. бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыгавічы́, -о́ў (гіст.).

Племянное ўсходнеславянскае аб’яднанне 6—12 стст., якое займала тэрыторыю ў басейне ракі Прыпяць і цэнтр Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мелкаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рацэ, возеры і пад.

2. Участак ракі, возера з невялікай глыбінёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́ма¹, -ы, мн. -ы, стром, ж.

1. Круты схіл, абрыў.

2. Месца ў рацэ, дзе цячэнне асабліва імклівае.

С. ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уні́з, прысл.

1. У напрамку да нізу, да зямлі.

Спускацца ў.

2. У напрамку да вусця ракі.

У. па Дзвіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамёт, -а, М -мёце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі ўпоперак цячэння ракі.