узвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., каго-што.

1. Разм. Прывесці ў стан нервовага ўзбуджэння; усхваляваць, раззлаваць. Узвінціць субяседніка. Узвінціць нервы.

2. Рэзка павялічыць выраб зброі; прыняць крутыя меры да павелічэння ўзбраення. Узвінціць гонку ўзбраення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Разбурыць выбухам.

У. пераправу.

2. што. Узадраць, парушыць цэласць чаго-н.

У. падлогу.

3. перан., што. Парушыць чым-н. спакой, цішыню і пад.

Гром апладысментаў узарваў цішыню.

4. перан., каго (што); пераважна безас. Абурыць, раззлаваць (разм.).

Гэта несправядлівасць узарвала яго.

Ад яго слоў мяне ўзарвала.

|| незак. узрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбуры́ць, ‑буру, ‑бурыш, ‑бурыць; зак., каго-што.

1. Вывесці са стану спакою, устрывожыць, узбударажыць; узбунтаваць. Крыкі вартавых узбурылі ўсю вёску. □ Гэтыя клопаты аб сабе канчаткова ўзбурылі Лёдзю. Карпаў.

2. Прывесці ў стан абурэння, разгневаць, раззлаваць. Аднак старасту гэтая незалежнасць [паліцэйскага] адно ўзбурыла. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накали́ть сов.

1. напалі́ць; нагрэ́ць, мног. панаграва́ць;

2. перен. распалі́ць; абвастры́ць; раз’ю́шыць, раззлава́ць;

накали́ть атмосфе́ру распалі́ць атмасфе́ру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угняві́ць, угняўлю, угневіш, угневіць; зак., каго.

Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго. Колас. Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. Мележ. [Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгалу́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Нар.-паэт. Прылашчыць. Маці, баючыся раззлаваць бацьку ці не патрапіць яму, не адважваецца нават прыгалубіць.. [Лёдзю], а калі і галубіць, дык употай. Карпаў. Праўда, Пецю.. [айчым] ніколі не прыгалубіў, як бацька, не цікавіўся яго справамі, але і не быў грубы з ім у абыходжанні. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удражні́ць, удражню, удражніш, удражніць; зак., каго-што.

Разм.

1. Увесці ў стан злосці, раздражнення; раззлаваць, раздражніць. Удражніць сабаку. □ [Дзядзька Пракоп:] — Бывае, цэлымі гадзінамі цікуе [мядзведзь] за чалавекам у лесе, ходзіць за ім услед, падглядвае, а не зачэпіць. Ну, а калі ўжо ўдражніш, тады трымайся. Ляўданскі.

2. перан. Раздражніць (рану, скуру і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шитираззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раззлава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззлаваць.

2. у знач. прым. Якога ўвялі ў злосць, раззлавалі. Перад .. [Сымонам] стаяў не той рахманы жартаўнік Даніла, добры і памяркоўны швагер, а раззлаваны, чужы чалавек. Чарнышэвіч. Раззлаваны зубр надзвычай быстры і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека. Хадкевіч. // Які выяўляе злосць, раздражненне. Раззлаваны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)