распу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Напалохаўшы, разагнаць у розныя бакі. Відаць, валтузня з ляшчом распудзіла рыбу, і Косціку зноў прыйшлося сядзець без занятку доўгі час. Ляўданскі. — Без лодкі мы тут не дадзім рады, — апаў духам Іван. — Распудзім толькі баброў... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́ять сов.

1. (семена) рассе́яць; см. рассева́ть;

2. (разогнать) разагна́ць, мног. паразганя́ць;

3. (свет, энергию) рассе́яць;

4. перен. (сомнения, тревогу) рассе́яць, разве́яць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя намеры, погляды. У аповесці «Здрада» В. Быкаў непрымірыма, страсна выкрывае «філасофію» шкурніка і прыстасаванца Блішчынскага, аднаго з тых, хто ў першыя дні вайны перабягаў на бок ворага. Гіст. бел. сав. літ. — А Сашка таксама добры прыстасаванец! Пішчом лезе туды, дзе выгодней. Трэба пайсці іх разагнаць. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Пасеяць.

Р. ячмень.

2. каго-што. Прымусіць разысціся; разагнаць.

Р. ворага па лесе.

3. Аслабіць, зрабіць менш моцным у выніку распаўсюджання ў розныя бакі.

Р. святло.

4. перан., што. Прымусіць знікнуць, прайсці (пра якое-н. непрыемнае пачуццё).

|| незак. рассе́йваць, -аю, -аеш, -ае і рассява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. рассе́ў, -се́ву, м. (да 1 знач.), рассе́йванне, -я, н., рассява́нне, -я, н. (да 1 знач.) і рассе́янне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разагнаць (у 3, 4 знач.).

2. Спец. Расплюшчванне кавалка металу (пакоўкі ​2) у папярочным напрамку.

3. Спец. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей. Разгонка нафты.

4. Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разго́н1 ’гвалтоўнае рассейванне тлуму’, ’рух з паступова нарастаючай скорасцю’ (ТСБМ), ’размах’ (Касп.), ’разбег’ (ашм., Стан.). Ад раз- і гнаць, ганяць (гл.).

Разго́н2 ’пасаг маладой у выглядзе гаспадарчай маёмасці, статак’ (Федар.). Магчыма, семантычная інавацыя на базе разагнаць, разагна́цца, г. зн. даць асновы і стымул для далейшага развіцця сямейнай гаспадаркі. У песні чаргуецца з прыгон, параўн.: Wyżań swuoj razhòn, wyżań swuoj pryhòn, / katory da minie nahnàła (там жа). Розныя тыпы пасагу?

Разгон3 ’расліна расходнік, Glechoma hederacea L.’ (Касп.). Відаць, сінанімічнае ўтварэнне да асноўнай назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разганя́ць несов.

1. в разн. знач. разгоня́ть; (неприятеля, тучи — ещё) рассе́ивать;

2. (разрезать вдоль) распи́ливать;

3. распа́хивать;

1-3 см. разагна́ць;

гу́шча дзяце́й не разганя́епосл. ка́шу ма́слом не испо́ртишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахо́дня, ‑і, ж.

Уст. Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел. На двары, у падмёрзлым снезе, пераступалі капытамі коні. Рыпелі палазы. Асветленыя ліхтарамі і паходнямі, сноўдалі сюды-туды людзі. Караткевіч. Людзі распалілі вогнішчы, бегалі вакол іх з паходнямі, шумелі, крычалі, стралялі ў паветра, пускалі ў вячэрняе неба ракеты, каб напалохаць іх [зуброў] і разагнаць, але ўсё было дарэмна. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

світа́ць, ‑ае; незак.

1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб прыбліжэнні ўсходу сонца). Як толькі пачало світаць, хлопец і папоўз да.. [разведчыкаў] на наглядальны пункт. Няхай. Позна світала і рана змяркалася. Можа таму і настрой у некаторых [будаўнікоў] быў пахмуры, як гэтыя шэрыя снежаньскія дні. Грахоўскі. [Палажка:] — Не рана. Месяц ужо зайшоў, пачынае світаць. Лобан.

2. Пачынацца, наступаць (пра дзень). [Наталля Пятроўна:] Глядзі, і новы дзень світае, А ты [муж] не можаш разагнаць тугу... Бачыла. І ноч прайшла, світае дзень. Колас. // перан. Праясняцца, станавіцца зразумелым. Світаць у думках пачало: Нашчадкі ўдзячныя ацэняць І шчодра лаўрамі аценяць Яго халоднае чало. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)