◎ Прэ́дні ’ранейшы; былы’, ’які будзе наперадзе, у будучым’, ’вельмі добры, выдатны’ (Нас.). З польск. przedni ’пярэдні; вельмі добры, выдатны’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
аглуша́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
наво́й, ‑я, м.
1. Пярэдні і задні валік у кроснах.
2. Абл. Тое, што навіта, наматана, накручана на што‑н. Абвешаны торбамі, Рыгор ішоў, абапіраючыся на кій.. Ногі ў лапцях, з тоўстымі навоямі ануч. Пестрак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
галс, ‑а, м.
1. Снасць паруснага судна, якой прымацоўваецца да мачты ніжні пярэдні вугал косага паруса.
2. Напрамак руху судна адносна ветру. Правы галс. Левы зале. Змяніць галс.
3. Адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.
[Гал. hals.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
набо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.
1. Ніжні слой абцаса. Рызінавыя набойкі.
2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку. Выйшла [жанчына] у пярэдні пакой, прынесла чаравікі. Нямецкія, салдацкія. З жалезнымі набойкамі на насках і абцасах. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вестыбюль ’пярэдні пакой, пярэдняя пры парадным уваходзе ў памяшканне’ (КТС, БРС). Сюды ж вестыбюльны. Нядаўняе запазычанне з рус. вестибюль < франц. vestibule ’сенцы, пярэдняя’ < лац. *ver‑stibulum ’ахоўваемы ўваход, сенцы’ (Шанскі, 1, В, 75; БЕР, 1, 137; Голуб-Ліер, 505).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыпо́л, ‑у, м.
Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі. Арабей. Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі. Сачанка. Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне. Хомчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пры́вен, пры́вян, пры́вянь, пры́ўня ’частка жылога будынка, якая знаходзіцца перад жылымі памяшканнямі і праз якую ўваходзяць у іх; сені’ (Інстр. 1, Сцяшк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ЛА, 4). Запазычана з літ. дыял. (паўн.-зах.) pryvenė̃ ’пярэдні пакой, прыхожая’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 38). Параўн. пры́мен.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пеляна́, пелена́, піліна́ ’падол, пярэдні ніжні край кашулі’ (Федар. 1; Янк. 1; Маш.; Дзмітр.; навагр., Шн.; Сцяшк. Сл.), пе́ляна ’тс’ (ст.-дар., Нар. сл.), пе́ляна, пе́лянь, пе́лена́, пе́ліна, піляна́, пяляна́ ’прыпол’ (Мог. Маг.), ’падол у сарочцы, сукенцы’ (Сл. ПЗБ; мазыр., Мат. Гом.), ’палатно, якім кума пакрывала дзіця пры абрадзе’ (карм., Мат. Гом.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
дазо́р, ‑у, м.
1. Абход для агляду, разведкі. Камсамольская ячэйка дзве начы засаб хадзіла ў сакрэтныя дазоры, але нікога злавіць не ўдалося. Пальчэўскі.
2. Невялікая група людзей, караблёў, самалётаў, якая высылаецца для аховы і разведкі; патруль. Раптам наперадзе, дзе ішоў пярэдні дазор, прагучэла аўтаматная чарга і некалькі стрэлаў. Мележ. Трэба было дзейнічаць асцярожна, каб не натрапіць на варожы дазор або вартавых. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)