Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парфі́р ’вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам’ (ТСБМ). З рус. порфи́р ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87). Рус., відаць, праз ням. Porphyr, італ. porfiro з грэч. πορφυροῡς ’баграны, пурпуровы’ (гл. Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)