Мані́шка ’нагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус. манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск. maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мані́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Нагруднік, пераважна з белай тканіны, прышыты або прышпілены да мужчынскай кашулі. Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка. Майхровіч. // Устаўка на грудзях у жаночай сукенцы.

2. Частка мужчынскай кашулі, якая закрывае грудзі. Кашуля з вышытай манішкай. □ З-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикреплённый

1. прымацава́ны, мног. папрымацо́ўваны; прыбі́ты, мног. папрыбіва́ны; прыко́латы, мног. папрыко́лваны, прышпі́лены, мног. папрышпі́льваны; прыкле́ены, мног. папрыкле́йваны; прышы́ты, мног. папрышыва́ны;

2. прымацава́ны, мног. папрымацо́ўваны; см. прикрепи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наса́женный

1. наса́джаны, мног. панаса́джваны;

2. (на ручку, древко и т. п.) аса́джаны; (на остриё) наса́джаны, мног. панаса́джваны; (наткнутый) узаткну́ты, мног. паўстыка́ны, наткну́ты, узбі́ты, мног. паўзбіва́ны; (нацепленный) начэ́плены, мног. паначэ́пліваны;

3. портн. ушы́ты, мног. паўшыва́ны, прышы́ты, мног. папрышыва́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)