припра́ва прям., перен. прыпра́ва, -вы ж.;

с припра́вой з прыпра́вай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кмен, -у, м.

Травяністая расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне, што скарыстоўваецца як прыправа.

|| прым. кме́навы, -ая, -ае і кме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бешаме́ль, ‑і, ж.

Густая падліва, прыправа з яец, малака, мукі.

[Фр. béchamelle ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лага ’тлушч як прыправа, а таксама варанае мяса, рыба і наогул прыправа да ежы’ (Шн., 1); ’сырое топкае месца’ (Жучкевіч, Топон., 14). Гл. валога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́ус, ‑у, м.

Прыправа, падліва да стравы. Таматны соус. Соус маянэз.

[Фр. sauce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́нне, -я, н., зб.

1. Карані (гл. корань у 1—3 знач.).

2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ўжыв. як прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ус, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прыправа, падліва да стравы.

Таматны с.

Пад рознымі соусамі — у іншай форме, у другім выглядзе.

|| прым. со́усны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарну́шка¹, -і, ДМ -шцы, ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа.

Хлеб з чарнушкай.

|| прым. чарну́шкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́смак ’дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго-небудзь’ (Растарг., ТСБМ), прысма́к ’тс’ (Байк. і Некр.), ’добры, прыемны смак’ (Нас.), таксама прысма́ка, прысма́кі ’ласункі, салодкае; смачныя, асабліва прыгатавання стравы’; ’прыправа’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Нік. Очерки, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж прысма́чыті ’заправіць’ (З нар. сл.). Рус. при́сма́к ’прыемны смак; прыправа; ласунак’, укр. присма́капрыправа; ласунак’. З польск. przysmakпрыправа, ласунак’ (Фасмер, 3, 366). Параўн. смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пармеза́н, ‑у, м.

Італьянскі цвёрды сыр, які ўжываецца пераважна як прыправа да макароны.

[Фр. parmesan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)