ле́стно нареч., безл., в знач. сказ. пахва́льна; прые́мна; до́бра; прыва́бна; спаку́сліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

халадзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак.

1. што. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць.

Раса халодзіць ногі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Выклікаць адчуванне холаду.

Вецер дзьмуў у спіну і прыемна халадзіў.

Страх халадзіў кроў у жылах (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які добра, прыемна піць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць глухі, лёгкі гук; шапацець. Стружкі прыемна шурхаюць і прыемна пахнуць. Бядуля. Ціха шурхалі, вызвоньвалі сіты, сартуючы буйнае калянае збожжа. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умили́тельно

1. нареч. з замілава́ннем;

2. безл., в знач. сказ. мі́ла, прые́мна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́шча, прысл.

Не еўшы нічога. Прыемна піць раніцою малако нашча. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахаладжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыемна асвяжае (пераважна пра напіткі). Прахаладжальныя напіткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; заг. ласкачы; незак., каго-што і без дап.

Абл. Казытаць. Сухая калматая травінка прыемна ласкатала худую загарэлую шчаку. Стаховіч. Вецер прабіраўся пад расхлістаную кашулю, надзімаў яе, прыемна ласкатаў цела. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умі́льна,

1. Прысл. да умільны.

2. безас. у знач. вык. Прыемна, радасна. На сэрцы стала ўмільна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́жно нареч.

1. (ласково) пяшчо́тна, ла́ска́ва;

2. (деликатно) даліка́тна; (тонко) то́нка; (мягко) мя́кка; (приятно) прые́мна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)