даста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што.

Прынесці або прывезці да месца прызначэння.

Д. пасылку ў тэрмін.

Д. тавар у магазін.

Д. усё неабходнае.

|| незак. дастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. даста́ўка, -і, ДМ -а́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -вёзла; -вязі́; -вёзены; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць да месца.

Д. да вакзала.

2. Прывезці дадаткова таго, чаго не хапае.

Д. цэмент на будоўлю.

|| незак. даво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́звацца, ‑завуся, ‑завешся, ‑завецца; зак.

Добраахвотна згадзіцца выканаць што‑н. Вызвацца ў разведку. □ Якуб Вастроў, малады хлопец, вызваўся з’ездзіць да барака прывезці вады. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Прывезці ў вялікай колькасці. [Рыгор:] — Нам усяго [дачка] напрывозіла: рабой паперы на сцены — аж дванаццаць трубак. А бабе — усяго. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Навезці, прывезці ў вялікай колькасці. І закруцілася машына. Адкуль узяліся і тыя будаўнічыя матэрыялы. Панавозілі цэглы, цэменту, шкла. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. завёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць куды‑н.; адвезці. Запрог Алесь калгаснага каня і завёз Андрэя на станцыю. Васілевіч. // Адвезці далёка або не туды, куды трэба; звезці. Завезці на край свету. Завёз невядома куды.

2. Прывезці, даставіць куды‑н. Завезці тавары ў магазін. // Прывезці адкуль‑н. здалёку, закупіўшы, набыўшы і пад. Янотападобнага сабаку на Беларусь завезлі ў 1936 г. з Далёкага Усходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыду́біцьпрывезці ці прынесці надзвычай цяжкі груз’ (Янк. 1), ’прывалачы’, прыдубі́цца ’прывалачыся’ (ТС). Мясцовае ўтварэнне ад ду́біць ’цягнуць’ (ТС), якое толькі фармальна можна ўзвесці да прасл. *dǫbiti, аднак цяжкасці ўзнікаюць з семантычнага боку. Няясна, магчыма, звязана з ы́біць, ды́біцца (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытага́ніць ’прынесці, прыцягнуць’ (карм., Мат. Гом.). Рус. смал. притага́нитьпрывезці ўпотайкі’. Параўн. укр. притага́нка ’вяроўка, якой прывязваецца да берага вялікі човен’; апошняе выводзіцца з притаманити ’скіраваць човен да берага’ (ЕСУМ, 4, 579), што непераканаўча ў семантычных адносінах. Да тага́ніць ’цягнуць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бы¹ (пасля галосных — б), часц.

Ужыв. пры дзеясловах прошлага часу, інфінітывах са знач.:

1) умоўнай магчымасці дзеяння.

Я паехаў бы, калі б быў час;

2) ветлівай прапановы.

Ты прылёг бы на хвіліну;

3) пажадання.

Паспець бы да дажджу прывезці сена;

4) просьбы.

Праведаў бы ты бацьку;

5) боязі, апаскі.

Паспець бы на цягнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)