шнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Сцягваць шнурком.

Ш. чаравікі.

2. што. Прашываць шнурам.

Ш. інвентарную кнігу.

3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (разм.).

Ш. па вёсцы.

|| зак. зашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.) і прашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 2 і 3 знач.).

|| наз. шнурава́нне, -я, н. і шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шнурава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Р мн. ‑шывак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прашываць — прашыць (у 1 знач.).

2. Тое, што і прошва. Як золата, там Узыходзіць зара, такой паэтычнай, З прашыўкаю сіняй. Броўка.

3. Спец. Аперацыя апрацоўкі металу спецыяльным інструментам тыпу працяжкі.

4. Спец. Металарэзны інструмент тыпу працяжкі для апрацоўкі скразных адтулін ці паглыбленняў у метале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́шва ’карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. Брэс.), ’навалачка’ (брэсц., Нар. лекс.), про́шыўка ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. про́шва, про́шивка ’аблямоўка, палоска іншага колеру (у тым ліку карункавая або вышываная), якія ўшываюцца ў адзежу, настольнік, ручнік і да т. п.’, укр. про́шивка ’каўнер жаночай кашулі’. Дэрыват ад прашы́ць з суф. ‑ва (адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34) і прашыва́ць з суф. ‑ка, гл. шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́та1, ла́тка ’лапік’ (Нас., Гарэц., Яруш., ДАБМ, к. 324, Касп., Сцяшк., Зн., Мал., ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Ян., КЭС, лаг.), ла́ціна, латачка, латочка (ДАБМ, Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), ’старая адзежына’, ’недарэзкі, акраўкі’, ’бялізна’, ’пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны’ (Сл. паўн.-зах.), ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’ (Жд. 1, Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’прагаліна’ (Мат. Гом.), ’невялікі зямельны надзел’ (Выг.), ’кішэня’ (Ян.). Укр. лата, латка, харк. лат, рус. бран., смал., кур., арл., тамб. лата, ст.-польск. łata, польск. łatka, чэш., славац. lata ’лапік’, серб.-харв. ла̀тица, ла̏тица, latȉca ’трохкутны кавалак тканіны, цвікля’, макед. алтица ’латка, клін з сукна’, алтица ’цвікля’, балг. латица, рум. altită ’падшыўка’, ’вышываная ўстаўка ў кашулі’. Прасл. ȍlta ’кавалак тканіны, скуры’ з суф. ‑ta (Слаўскі, 5, 34–37; Слаўскі, SP, 2, 41) генетычна звязана з і.-е *ēlē ’шыла’: *elh‑ ’шыць, прашываць, прышываць’, параўн. ст.-в.-ням. ála, ст.-інд. ā́ra ’шыла’ (Ваян, BSL, 44, 2, с. 143–144). Іншыя версіі малаімаверныя (гл. Фасмер, 2, 464; Скок, 2, 274 і інш.).

Ла́та2, ла́ты, ла́тэ ’паплеціна, жэрдкі, на якія насцілаецца страха’ (Нас., ТСБМ, Янк. I, Мядзв., Шн. 3, Мат. Гродз., Яруш., Шушк., Бес., Касп., Бяльк., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), паст. ’жэрдка, якою прымацоўваюць салому зверху на страсе’, пін. ла́тіна ’тс’, віл. ’бервяно, якім змацоўваюць плыт’ (Сл. паўн.-зах.), паўд.-усх. ’прыклад стрэльбы’ (КЭС), ст.-бел. лата, латва ’лата’ (XVI ст.), ла́ціна ’жэрдка’ (Нас., Касп., Шат.; беш., Нар. сл.). Запазычана са ст.-польск. łata, якое з с.-в.-ням. latte, late ’доўгая вуглаватая лацвіна’ (Кюнэ, Poln., 73; Слаўскі, 5, 38; Фасмер, 2, 464 і інш.). Сюды ж ла́ціць (гл.).

Ла́та3 ’сярэдняя перасоўная аднасценная сетка з заходам’ (Крыв.), ’невад без матні’ (Помн. этнагр., 66), ’сеткавае палатно невада, якое ў час руху прымае выгляд жолаба’ (брэсц., гродз., Браім), лельч. ’круглы сак з дубовых дубцоў’ (ЛАПП). Ст.-польск. łatnica ’сетка для лоўлі рыбы’, в.-луж. łata ’вялікая сетка, невад’. Да прасл. lat‑(iti) ’схапіць’ (Брукнер, 307). Параўн. серб.-харв. ла̏тити ’тс’. Гл. таксама ла́тацца.

Лата́ ’жулік’ (Бяльк.), польск., каш. łata ’абадранец, нягоднік, хуліган, гультай’, ляш. łata, чэш. lataпольск.). Слаўскі (5, 37) суадносіць польск. лексему з łata ’лапік’ (гл. ла́та1) > ’палапленае адзенне’, якое перайшло на асобу ў такім адзенні. Націск на канцы слова пад уплывам лексем ⁺латай (параўн. латайстваваць), ⁺латуй (лацу́й).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)