дыза́йн, ‑а, м.

Мастацкае канструяванне прамысловых вырабаў.

[Англ. design — задума, праект.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баваўнаво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне бавоўны ў прамысловых мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытуняво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне тытуню ў прамысловых мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

факто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Гандлёвая кантора і пасяленне еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах.

2. Гандлёвы і нарыхтоўчы пункт у аддаленых прамысловых раёнах.

Пушная ф. на Поўначы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́данасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан раскіданага. Раскіданасць прамысловых цэнтраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыза́йнер, ‑а, м.

Спецыяліст па мастацкаму праектаванню прамысловых вырабаў; мастак-канструктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастрано́с, ‑а, м.

Каштоўная ў прамысловых адносінах марская рыба сямейства кефалей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў розных вытворчых галін, а таксама аб’яднанне дробных прадпрыемстваў.

К. бытавых паслуг.

Швейны к.

|| прым. камбіна́цкі, -ая, -ае і камбіна́таўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буракасе́янне, ‑я, н.

Сяўба буракоў у прамысловых мэтах. Паліўпое буракасеянне. Раёны буракасеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалезаспла́ў, ‑лаву, м.

Сплаў жалеза з іншым металам, які выкарыстоўваецца ў прамысловых мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)