Прашле́ц, прашля́к, прашля́чка ’прайдзісвет’ (Нас.). Пранікненне з рускамоўнай тэрыторыі, параўн. прошле́ц, про́шлый человек, прошля́чка ’тс’, якія ад прошлый, дзеепрым. прошл. часу ад пройти. Параўн. семантыку прайдзісвет, пройда, прахадзімец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашны́ра ’прайдоха, прайдзісвет’ (Нас.). Да шны́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пройдо́ха м. и ж., разг. прайдзісве́т, -та м.; прайдо́ха, -хі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаромы́жник шахра́й, -ра́я м., прайдзісве́т, -та м., ашука́нец, -нца м., жу́лік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Машыя́ш ’чорт, сатана, прайдзісвет’ (ТС). З польск. Mesjasz ’месія’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́жига м. и ж. (плут), прост. прайдо́ха, -хі м. и ж., прайдзісве́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прала́за, ‑ы, м. і ж.

Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга. — Ну і пралаза гэты Чыкілёнак, — дадаў стары. Чыгрынаў. — Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у прафкоме. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басалы́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лазе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Тое, што і прайдзісвет. [Пятрусь:] — А гэтага Сцяпана Некага тады ніхто з языка не спускаў. Гэта ж такі басалыга, якога свет не бачыў. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэ́йда ’прайдзісвет’ (Ян.). Ад пройда (гл.) з экспрэсіўным “аднаўленнем” неарганічнага э пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выцмы́га ’прайдоха, прайдзісвет’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Ад выцмыгаць (гл. цмыгаць) ’выбегаць, вынюхаць, выцягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)