звышуро́чны, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца звыш устаноўленага рабочага часу.

Звышурочная работа.

2. у знач. наз. звышуро́чныя, -ых. Плата за звышурочную работу.

Атрымаць звышурочныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца па словах; які праводзіцца з разліку за кожнае слова. Паслоўны падлік тэксту. Паслоўная аплата тэлеграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адво́льны -ая, -ае.

1. Нічым не абмежаваны, вольны.

Адвольныя рухі.

2. Які праводзіцца самавольна.

Адвольнае рашэнне.

3. Бяздоказны, непераканаўчы, беспадстаўны.

Адвольнае тлумачэнне.

|| наз. адво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышы́нны, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

В. палёт.

2. Пра архітэктурныя збудаванні: вельмі высокі, шматпавярховы.

В. будынак.

Вышыннае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжбрыга́дны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца, адбываецца паміж брыгадамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электралячэ́бніца, ‑ы, ж.

Лячэбніца, у якой праводзіцца электралячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсядзённы, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца дзень пры дні, заўсёды, пастаянна, які не спыняецца.

Паўсядзённыя трэніровачныя практыкаванні.

2. Які бывае заўсёды, звычайны.

Паўсядзённыя патрэбы насельніцтва.

|| наз. паўсядзённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́тачны, -ая, -ае.

1. гл. раздаць¹.

2. Які прызначаны для раздачы.

Р. матэрыял.

3. у знач. наз. разда́тачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водалячэ́бніца, ‑ы, ж.

Спецыяльна абсталяваная ўстанова, дзе праводзіцца водалячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праводзіцца раз у суткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)