дзярка́ты, ‑ая, ‑ае.
Рэзкі, надрыўны, з хрыпатой (пра гукі, голас і пад.). Панурыя, змораныя, мокрыя да пены каровы рыкалі на ўвесь лес. Доўга вісела дзяркатае, сухое рэха. Пташнікаў. Раз-пораз з недалёкай таварнай станцыі даносіліся дзяркатыя гудкі паравозаў. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпшы́на, ‑ы, ж.
Расліна сямейства ружакветных, з простымі, не махровымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі; дзікая ружа. Паўз дарогу раз-пораз мільгалі дрэвы, адзінокія кусты дзікай шыпшыны, усыпанай пяшчотнымі ружовымі кветкамі. Краўчанка. // Плады такой расліны. Настой з шыпшыны.
[З польск. szypszyna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто. // Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калі́ўе, ‑я, н., зб.
Калівы (у 1 знач.); сцёблы траў або збожжавых злакаў. Босыя ногі раз-пораз ублытваюцца ў роснае палеглае каліўе жыта. Кулакоўскі. На гародзе, які даглядала Якімава брыгада, .. сям-там на каліўі чырванелі памідоры, ды зелена буяла бацвінне морквы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Падстаўка, слуп, які падпірае тое, што можа абваліцца, упасці, зламацца. У садках — падпоркі пад яблынямі, жаўтабокія антонаўкі раз-пораз бухкаюць на зямлю. Навуменка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.
2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяро́тнік, ‑а, м.
Той, хто асуджаны на смерць або прыгавораны да пакарання смерцю. Ледзь перастаўляючы ногі, раз-пораз адпачываючы на прыдарожных кам[янях] і ў кюветах, пляліся счарнелыя чалавечыя здані — смяротніка Трасцянца, вязці, вывезеныя фашыстамі ў турмы другіх гарадоў, у канцэнтрацыйныя лагеры, на прымусовыя работы. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які моцна, рэзка дзейнічае на органы пачуццяў. Дзесьці ў глыбіні парку зайграў джаз. Дзікія, прарэзлівыя гукі рвануліся ўвысь, закружыліся над кронамі дрэў. Шашкоў. Цішыню ночы раз-пораз разрывалі прарэзлівыя свісткі паравозаў. М. Ткачоў.
2. Пільны, пранізлівы (пра вочы, позірк). Стоячы на адным месцы, [пані] акінула Сцёпку прарэзлівым бліскучым позіркам. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Раптоўна датыкацца чым‑н. да чаго‑н.; таўхацца чым‑н. у што‑н. Зініны ручкі — на маміных плячах, а носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую маміну шчаку. Брыль. А кот трывожна мяўкаў і раз-пораз торкаўся галавою ў камень, адскакваў і зноў лез. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм.
1. Блытаць, заблытваць. Шукаючы травы, бо лугавіна ж голая, як бубен, каровы раз-пораз лезуць у жыта, бэрсаюць авёс, а пан злуе і ганяецца за мною. Бажко.
2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць што-н; плесці. — От не ўмешваліся б лепей, тата, не ў сваё. Бэрсаеце сетку, ну і бэрсайце. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)