казадо́й, ‑я, м.
Начная насякомаедная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам. Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан. В. Вольскі. Пад Закалюжжам, там, на Ваўкаўні, гукалі совы; крычаў, аж стагнаў, казадой — птушка начы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплы́сці і адплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак.
1. Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н.
2. Выйсці ў плаванне ад берага, у падарожжа.
3. перан. Павольна, плаўна аддаліцца; мінуцца, знікнуць.
Бярозавыя прысады парадзелі, адплылі ўбок.
Гады адплылі і не вернуцца.
|| незак. адплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адплыццё, -я́, н. і адплыва́нне, -я, н.
Адплыццё парахода.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цячы́, 1і 2 ас. не ўжыв., цячэ́; цяку́ць; цёк, цякла́, -ло́; незак.
1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку.
Рака цячэ між гор.
Кроў цячэ з раны.
2. перан. Бесперапынна плаўна гучаць.
Цякуць гукі музыкі.
3. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.).
Вядро цячэ.
4. перан. Праходзіць, працякаць (пра час).
Цякуць гады.
|| наз. цячэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уплы́сці і уплы́ць, уплыву, уплывеш, уплыве; уплывём, уплывяце; пр. уплыў, уплыла, ‑ло; заг. уплыві; зак.
1. Заплысці ўнутр. Лодка ўплыла ў бухту.
2. перан. Плаўна ўвайсці куды‑н. У пакой не ўвайшла, а як бы ўплыла, заняўшы палавіну яго, Сяргеева гаспадыня. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлак ’кажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
луна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.
Буслы лунаюць у вышыні.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Павольна развявацца.
Лунаюць сцягі над плошчай.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Плысці, распаўсюджвацца (пра песні, музыку і пад.).
Песні лунаюць — настрой узнімаюць.
4. перан. Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці мар.
◊
Лунаць у воблаках (у надхмар’і) (неадабр.) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́яць, рэе; незак.
1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет. А. Александровіч. Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы. Танк.
2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.
Разм.
1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк. Краўчанка. Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом. Савіцкі.
2. Зал. да трушчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рэ́яць 1 ’ліцца, цячы струменем (пра кроў)’ (Юрч., Юрч. Сін.), ’цячы, нястрымна ліцца’ (Сцяшк. МГ). Укр. ріять ’раіцца (пра пчол)’, рус. ре́ять ’цячы; ляцець; падаць’, серб., харв. рѐвати ’ліцца; раўці’. Прасл. *rějati, корань rěj‑, і.-е. база *(e)rei‑/*roi‑/*rī‑ са значэннямі ’цячы, струменіць; імкнуцца’ (Чарных, 2, 115). Чаргаваннем галосных звязана з рынуцца (гл.), рой (гл.) (Фасмер, 3, 480).
Рэ́яць 2 ’плаўна лятаць; лунаць’, ’развявацца (пра сцяг)’ (ТСБМ). Рус. ре́ять, балг. рея се ’тс’. Другаснае значэнне; развілася на базе ’цячы, струменіць; імкнуцца’. Гл. рэяць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.
1. Адвярнуць, адкінуць што-н. ад чаго-н.
А. камень ад дзвярэй.
А. завалу і адчыніць вароты.
2. Выдзеліць, даць, адрэзаць, расшчодрыўшыся (разм., іран.).
А. ладны кавалак сала.
А. сто тысяч рублёў.
3. ад чаго і без дап. Адысці, адплысці, адляцець.
Параход плаўна адваліў ад прыстані.
|| незак. адва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адва́льванне, -я, н. (да 1 знач.), адва́л, -у, м. (да 1 знач.) і адва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.)
|| прым. адва́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)