наменклату́ра, ‑ы, ж.

1. Пералік, сукупнасць назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой‑н. галіне навукі, вытворчасці і пад. Хімічная наменклатура. Наменклатура вырабаў. Наменклатура запасных частак.

2. Пералік бухгалтарскіх рахункаў. Старшы бухгалтар зробіць абаротны, пасля сальдав[ан]ы баланс, прыложыць да яго калькуляцыі і формы, патрэбныя па наменклатуры — і справаздача гатова. Скрыган.

3. Спіс кадравых пасад, якія зацвярджаюцца вышэйшай арганізацыяй.

[Лац. nomenclatura — пералік, спіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наменклату́ра, -ы, ж.

1. Пералік або сукупнасць назваў тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-н. спецыяльнасці.

Геаграфічная н.

Н. лекавых сродкаў.

2. зб. Наменклатурныя работнікі, а таксама спісы адпаведных пасад (разм.).

|| прым. наменклату́рны, -ая, -ае.

Н. работнік.

Наменклатурныя кадры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармакапе́я, ‑і, ж.

Спец. Афіцыйны звод правіл, якім кіруюцца фармацэўты пры падрыхтоўцы, праверцы, захоўванні, назначэнні лякарстваў і пералік лекавых рэчываў, якія павінны знаходзіцца ў аптэцы.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і poieō — раблю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэе́стрпералік, спіс’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. реестръ ’рэестр’ < ст.-польск. regestr, registr, rejestr ’тс’ < с.-лац. register (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

катало́г, ‑а, м.

Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку. Бібліятэчны каталог кніг. Алфавітны каталог. Сістэматычны каталог. Фондавы каталог.

[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змест, -у, М -сце, м.

1. Тое, што складае сутнасць каго-, чаго-н.

Адзінства формы і зместу.

2. Тэма, асноўная сутнасць выкладу, выказвання.

З. размовы.

З. твора.

3. Пералік раздзелаў, састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці ў пачатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маларазбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які цяжка разабраць, прачытаць. Пералік устаноў, у якіх .. [Гузакоўскі] займаў у розныя часы свайго жыцця розныя пасады, ледзь змяшчаўся на трох аркушах, спісаных дробнымі маларазборлівымі каракулямі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіс, -а, мн. спі́сы, -аў, м.

1. Пісьмовы пералік каго-, чаго-н.

С. студэнтаў.

2. Рукапісная копія; перапісаны тэкст чаго-н.

Старажытныя спісы летапісу.

3. Дакумент, у якім пералічаны якія-н. звесткі.

Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

|| прым. спі́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перечисле́ние ср.

1. (действие) пералічэ́нне, -ння ср.;

2. бухг. пералічэ́нне, -ння ср.;

3. (перечень) пералі́к, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)