пасука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што.
1. Ссукаць, перасукаць усё, многае. Пасукаць усю пражу.
2. і без дап. Сукаць некаторы час. З паўдня пасукала ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лягчэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. лёгка.
2. безас. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Хвораму стала лягчэй. Ён заснуў і праспаў да паўдня. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаўдня́, прысл.
Разм. Пасля паўдня, пасля 12 гадзін дня. На рыштаваннях будаўнік нястомны Кладзе муры і зранку, і спаўдня. Пушча. Ужо спаўдня і ўжо касцу Аж гоніць з голаду асцу. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрміно́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.
2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашмо́ткі, ‑аў; адз. ашмотак, ‑тка, м.
Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адра́нак, ‑нку, м.
Абл.
1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзераза́, ‑ы, ж.
Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым або, радзей, прамым сцяблом. Пушыста ўецца-сцелецца густая дзераза. А. Александровіч. [Вучні] цэлага паўдня прыбіралі трыбуну — аздаблялі зялёнымі елкамі, абвівалі дзеразой. Шахавец. // Жоўты парашок са спораў дзеразы (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ча, ‑ы, ж.
Адсутнасць удачы, поспеху. Паўдня прахадзілі мы дарэмна па лесе, так і не сустрэўшы ніводнага птушынага следу. Засмучаныя няўдачай, мы прыселі на паляне адпачыць. Ігнаценка. Бяссонныя ночы, творчае напружанне, праца, праца, няўдачы і пошукі — вось чым быў для .. [Веры] будынак тэатра. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; зак., што.
1. Узараць усё, многае. [Хлопчык:] — Я летась адзін паараў усё. Чорны.
2. і без дап. Араць некаторы час. Паараць да паўдня. □ — Я табе і палаткі ў гумне змайстраваў, — сказаў дзядзька да госця, — а я паеду паару трохі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)