патрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Абл. Пачаставаць. Матушка ўстала, узяла папяросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. Колас. Пэтэрле выняў з кішэні штаноў пачак цыгарэт, патрактаваў Венігера, і, пстрыкнуўшы запальнічкамі, абодва закурылі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.
2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гасці́ннасць, ‑і, ж.
Жаданне, гатоўнасць прыняць гасцей і пачаставаць іх; ветлівасць, сардэчнасць у абыходжанні з гасцямі. На твары [Дашчынскай] — бесклапотнасць і ветлівая гасціннасць гаспадыні, што ўзрадавана сябрам. Асіпенка. Пагасцілі госці Ды дзяўчыне кажуць: — Дзякуй за частунак, За гасціннасць вам. Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.
1. каго-што. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.
А. вакол стала.
2. што і чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.
А. сад парканам.
3. каго (што). Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.
А. ўсіх пачастункамі.
4. каго (што). Частуючы, прапусціць каго-н.
А. свата за сталом.
|| незак. абно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усхо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца на ўсходзе, ідзе з усходу. Усходнія вобласці. Усходні вецер. □ Над усходнім краем лесу стаяла чорнае воблака. Кулакоўскі. Домікі ўсходняй ускраіны горада стаяць над самым Дняпром. Брыль.
2. Які мае адносіны да Усходу. Усходняя архітэктура. Усходняя культура. □ [Свіліс:] — Шкада, кальяна ў мяне няма пачаставаць вас па ўсходняму звычаю. Машара.
•••
Усходнія крэсы гл. крэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Разм.
1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.
2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.
3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́саваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго.
Пакарміць чым‑н. смачным, пачаставаць ласункамі. Паласаваць дзяцей цукеркамі. □ Тэкля заўсёды песціла .. [карову], як малое дзіця, наровячы напаіць цёпленькай вадзічкай, падкінуць лепшы ахапак сена, паласаваць бурачкамі ці добра завараным пойлам. Няхай.
паласава́ць, ‑су́ю, ‑су́еш, ‑су́е; незак., каго-што.
1. Спец. Рэзаць на палосы. Паласаваць жалеза.
2. Разм. Удараць, біць чым‑н., пакідаючы на целе сляды ў выглядзе палос. Раптам Сомік скочыў, схапіў.. [жанчыну] леваю рукою за хустку разам з валасамі і пачаў паласаваць плёткай. Крапіва. Цяпер дзядзька стаяў на падводзе, трымаў у руках лейцы і лейцамі ўвесь час паласаваў каня. Васілеўская.
3. перан. Разм. Бліскаць паласой агню, святла. Усё часцей і часцей паласавалі неба агнявыя маланкі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поднести́ сов.
1. падне́сці;
поднести́ ру́копись к све́ту падне́сці ру́капіс да святла́;
поднести́ ребёнка к окну́ падне́сці дзіця́ да акна́;
поднести́ ве́щи к по́езду падне́сці рэ́чы да цягніка́;
2. (угостить) пачастава́ць (чым); (подать) пада́ць (што);
3. (подарить) падары́ць; даць гасці́нца;
поднести́ цветы́ падары́ць кве́ткі;
поднести́ что́-л. в пода́рок падары́ць што-не́будзь, даць яко́га-не́будзь гасці́нца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. паднёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. паднясі; зак., каго-што.
1. Узяўшы ў руку (у рукі), наблізіць да каго‑, чаго‑н. Шабанаў адчапіў ад пояса бінокль, паднёс яго да вачэй. Шыцік. Дрыготкімі пальцамі запаліла [Анісся] запалку, паднесла яе да груды кулявой саломы. Лынькоў. // Прынесці, даставіць куды‑н. Паднесці мяшкі з бульбай да воза. □ [Маці] ляжала на палку і ўвачавідкі сінела. Прасіла паднесці Нюрку, цалавала яе ў шчочкі і плакала. Жычка. // безас. Прыблізіць да чаго‑н. сілай руху і пад. Цячэннем паднесла лодку да берага.
2. Дапамагчы несці; несці некаторы час. Лёнька папрасіў: — Чыжык, міленькі! Дай мне паднесці твой мяшок. У цябе рука баліць. Няхай.
3. Пачаставаць (звычайна віном). Паднесці чарку на вяселлі. □ Аўтару паднеслі вялікі збан пітнога мёду. Мальдзіс.
4. Даць што‑н. у падарунак, падарыць. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч. Пасля першай пастаноўкі прысутныя ў зале наладзілі.. [Янку Купалу] бурную авацыю, паднеслі залаты гадзіннік, дзякавалі яму ад усёй беларускай грамадскасці і засыпалі яго кветкамі. «Полымя».
•••
Паднесці дулю — тое, што і даць дулю (гл. даць).
Паднесці пілюлю — зрабіць што‑н. непрыемнае.
Чорт паднёс гл. чорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)