прагры́зці сов.
1. (сделать дыру) прогры́зть, прое́сть; проглода́ть;
пацу́к ~з падло́гу — кры́са прогры́зла пол;
2. (нек-рое время) прогры́зть, прое́сть; проглода́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скацу́к ‘блыха’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал., ЛА, 1). Да скака́ць, скочыць з суф. ‑ук, які ўтварае назвы жывых істот паводле ўласцівага ім дзеяння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78); ‑ц‑, відаць, экспрэсіўнага паходжання або пад уплывам пацук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́хухаль ’андатра, мускусны пацук’ (БРС). Рус. вы́хухоль, дыял. хохуля. Пэўнай этымалогіі не мае. Хутчэй за ўсё запазычанне з калм. ö xoxul (Новікава, Namen, 24). Гл. таксама Фасмер, 1, 372; 4, 273. У бел., відавочна, запазычана з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчур 1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур 2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур 3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасць, выкл. у знач. вык.
Разм. Тое, што і шась (у 2 знач.). А тут раптоўна шэф вярхом аднекуль — шасць: Цікава паглядзець — а як страляе часць? Ці вока вернае, ці цвёрдая рука У чырвонага стралка? Крапіва. Нарэшце я рашыў даведацца, у чым справа. Падкраўся, дзверы — шасць — направа... І што б вы думалі? — пацук Скакаў па клавішах, мярзотнік, жартаўліва Іграў, што проста дзіва! Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паца́н ’малое’ (Яшк., Назвы). З рус. жаргоннага (прастамоўнага) паца́н ’падлетак’, якое, паводле Трубачова (гл. Фасмер, 3, 222), утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ан ад паўд.-рус. пацю́к ’парасё’, ’пацук’. Больш імаверна Абаеў (Зб. Леру–Сплавінскаму, 9), які выводзіць рус. паца́н ’хлопчык’ з арм. patani ’падлетак’. Сюды ж кантамінаванае тураў. пацане́ц ’хлапец’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск. pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).
◎ Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры. «ЛіМ». — Кім бы я быў, — падумаў сам сабе Зорын, — каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам. Гурскі. // Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бац 1, выкл.
Разм.
1. Ужываецца для перадачы рэзкага адрывістага гуку. Тут адзін з рыбакоў размахнуўся і — бац! — абухом па лёдзе. Ігнаценка.
2. у знач. вык. Ужываецца для перадачы раптоўнасці, нечаканасці дзеяння. [Клест:] — І пацяклі на рахунак тысячы. А я тут бац, памесячнае авансаванне ўвёў, па тры рублі на працадзень. Шашкоў. [Зося:] — Толькі, ведаеш, мы скончылі абедаць і яшчэ я не паспела вылезці з-за стала, як бац — хто ж ты думаеш? — Васіль у хату. Гартны.
бац 2, баца, м.
Абл. Пацук. Збудаваў я палац, Многа фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзве рызманоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюракрат, фармаліст; службіст, законнік, чынуша, кручкатвор, кручок (разм.); чыноўнік, канцылярыст (перан.) □ чарнільная душа, канторскі пацук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)