то́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго і без дап. Таўхаць кароткімі штуршкамі.
Т. у бок.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць (пра рыбу).
3. каго. Тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці.
4. чым. Поркаць чым-н. вострым.
|| аднакр. то́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні і таркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. то́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́тым, прысл.
Праз некаторы час. — Ідзіце, дзядзька Ахрэм, ідзіце... Я потым прыйду... Зарэцкі. // Пасля чаго‑н., затым. Нарэшце паплавок таргануўся, спачатку паверсе, потым імкліва нырнуў у глыбіню. Хомчанка. Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не парадзіш, калі ў сына такая ахвота. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Падсу́чча ’канат, які прывязваецца за лапу якара’ (Інстр. III), ’канат’ (Мат. Гом.), подсучьʼе ’тс’ (ТС). Укр. підсу́чча ’павадок, на якім прывязаны паплавок (сучка) к якару лодкі’. Да сучкай (гл.) у розных тэхнічных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балберка ’паплавок’ (З жыцця). Рус. балбе́ра, балбе́рка, балби́рка, укр. балбе́ра, балби́ра, балбе́рка, барбе́ра ’тс’. Слова цёмнага паходжання. Кузеля–Чайкоўскі (Словар, 34) лічыць, што гэта запазычанне з усх. моў. Вельмі няпэўна. Хутчэй да асновы *балаб‑, *балб‑ ’штосьці круглае, круглячок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаво́к 1 ’плывец’ (докш., Янк. Мат.; добр., Мат. Гом.). Да пла́ваць (гл.); суф. ‑ок, яку хадок, яздок, ядок і інш.
Плаво́к 2 ’паплавок’ (ТСБМ, ТС), рус. плаво́к ’тс’, арханг. ’буй’, ’драўляная рассошка на шыі каня з меткай гаспадара’. Да пла́ваць (гл.). Бел.-рус. ізалекса. Параўн. таксама паплавок (гл.). Сюды ж плавок ’пухір у рыбы’ (кобр., ЛА, 1) — у выніку пераносу значэння паводле падабенства: існуе меркаванне, што рыбы плаваюць (а не тонуць) дзякуючы пухіру.
Плавок 3 ’частка плуга, якою плуг сунецца па зямлі’ (Тарн.). Да пла́ваць (гл.) у пераносным значэнні: пры ворыве плуг то вынырае, то патанае ў зямлі, як лодка (ці карабель).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патапе́ц, потопе́ц, потопо́к ’грузіла’, ’паплавок’ (ТСБМ, Крыв.; паўн.-усх., КЭС; Касп.), патапы́ ’грузіла’ (лід., Сл. ПЗБ). Да тапі́ць — тан́уць (гл.). Ізасема або семантычная калька з літ. grim̃ždas ці gramždíklis ’грузіла’, якія ад gramždìnti ’тапіць, пагружаць’, grimzdė́ti ’загразаць, тануць, тапіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Рухацца, варушыцца. Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісце асін. Броўка. На левай вудзе кратаўся паплавок. Ваданосаў.
2. перан. Абуджацца, узнікаць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Стараста] быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасць. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́тыркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вытыркнуў і вытырк, ‑ла; зак., каго-што.
Разм. Выставіць, высунуць за межы чаго‑н.; утварыць выступ. Шэмет не паспеў падумаць, што зрабіць, як паплавок зноў спакойна адным кончыкам вытырк з вады. Лобан. Стафанковічаў твар стаў зямлісты, вызначылася худзізна на скронях, нейк у адзін момант вытырклі скулы, апалі шчокі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рабіць сутаргавыя рухі; пацепвацца, перасмыквацца. [Міша:] — А я люблю рыбачыць. Так пільна глядзіш, глядзіш, як торгаецца паплавок. Зловіш маленькую рыбку, а радасці!.. Пальчэўскі. У Загурскага ўвесь час нервова торгалася шчака, але гаварыў ён спакойна, нават з нейкай асуджанасцю ў голасе. Асіпенка. Сомік, чакаючы, наглядаў .. за тварам [Пошты], на якім пад светлымі вусамі торгаліся губы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буй 1, буя́, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам. Броўка. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі. Грахоўскі.
буй 2, бу́я, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.
[Гал. boei.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)