карбюра́цыя, -і, ж. (спец.).

Утварэнне гаручай сумесі з вадкага паліва і паветра ў рухавіках унутранага згарання.

|| прым. карбюрацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апа́л¹, -у, м.

1. гл. апаліць.

2. Паліва (дровы, драўнінныя адходы, торф і пад.).

3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саля́р, -у, м. і саля́рка, -і, ж.

Прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва.

|| прым. саля́равы, -ая, -ае.

Саляравае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саманарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Нарыхтоўка чаго-н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́льванне, -я, н.

1. гл. запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спец.).

Праверыць сістэму запальвання.

Уключыць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.

Т. паравоза.

|| прым. то́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

биото́пливо (биологи́ческое то́пливо) біяпа́ліва, -ва ср. (біялагі́чнае па́ліва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́пливо ср. па́ліва, -ва ср., апа́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кокс, -у, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. ко́ксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газападо́бны, -ая, -ае.

Які мае фізічныя ўласцівасці газу¹ (у 1 знач.); падобны на газ¹ (у 1 знач.).

Газападобнае паліва.

|| наз. газападо́бнасць, -і, ж.