Паспро́бувацьпакаштаваць’, паспрббывыный ’паспытаны, паспрабаваны’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі лексем паспытаць і рус. пробовать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

качы́на, ‑ы, ж.

Мяса качкі як ежа. — Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тваро́жнік, ‑а, м.

Печаная невялікая аладка з тварагу; сырнік. Нехта ўжо запрашаў другога пакаштаваць тварожнікаў, ці блінцоў, ці вяндлінкі, ці сухой каўбаскі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маласо́льны, ‑ая, ‑ае.

Мала, злёгку прасолены. — Я тут прыхапіў з сабою, — цягнуў сябра Змітрок у сваю хату. — Ды і жонка пастаралася. Першыя маласольныя агурочкі запрашае пакаштаваць. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. каго-што. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.

А. хворага сябра.

А. родны кут.

2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.

А. спелых груш.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць.

А. шчасця.

|| незак. адве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Стаміць, надакучыць, старанна частуючы.

2. і чаго. Пакаштаваць, паспрабаваць. — Добры дзень! [Дзед:] — Здароў, Рыгорка! — Усё ходзіш? — Так. Хаджу. — Зачастуй маёй махоркі, Пэўна, ёю дагаджу... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.

1. Тое, што і паспытаць, пакаштаваць. [Міхал:] Не скаштуеш ты [Нічыпар] садавіны са свайго садка, не зачэрпнеш мёду з вулляў, не паспытаеш сала. Кучар.

2. перан. Разм. Зведаць, зазнаць, адчуць на сабе. Усё пекла я зведаў кахання, Усе мукі яго скаштаваў. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгу́біць ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць’ (ТСБМ). Улічваючы адсутнасць фіксацый у жывой мове, трэба меркаваць, што тут, як, дарэчы, і ва ўкр. пригу́бити ’прыклаўшы да вуснаў, крыху адпіць (звычайна гарэлкі, віна); пакаштаваць’ — запазычанне з рус. пригу́би́ть ’тс’. Магчыма, звязана з нагбо́м (піць), гл.

Прыгубі́ць ’прывесці да страт’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад губі́ць/губля́ць (якое таксама да прасл. *gubiti) ’страчваць’ з семантыкай ’непаўнаты, слабой меры дзеяння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)