адвяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Развязацца, вызваліцца ад прывязі.
Сабака адвязаўся.
Вяроўка адвязалася.
2. перан., ад каго. Перастаць дакучаць каму-н. (разм.).
Адвяжыся ты ад мяне.
3. перан., ад каго-чаго. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. непажаданага, непрыемнага або дакучлівага (разм.).
Хацелася хутчэй а. ад такога чалавека.
|| незак. адвя́звацца, -аецца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
справа́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што (разм.).
Адправіць, выправадзіць куды-н., маючы жаданне пазбавіцца ад каго-н.
С. няпрошанага госця.
|| незак. справа́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. справа́джванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́зваліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. Атрымаць свабоду, стаць свабодным.
В. з палону.
В. ад прыгнёту.
2. Пазбавіцца ад чаго-н., што сціскае, абмяжоўвае, ад непажаданага, шкоднага.
В. ад ношы.
В. з абдымкаў.
В. ад думак.
3. Стаць свабодным ад якіх-н. абавязкаў, спраў і пад.
В. ад работы.
В. ад загадвання.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца, стаць пустым, незанятым.
Кватэра вызвалілася.
Месца вызвалілася.
|| незак. вызваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. вызвале́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазбаўля́цца несов.
1. (каго, чаго, ад каго, чаго) избавля́ться (от кого, чего); см. пазба́віцца;
2. страд. лиша́ться; избавля́ться; см. пазбаўля́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́кашляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Разм. Кашляючы, пазбавіцца ад чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расчапіўшы, аддзяліцца ад чаго-н.
Адчапіўся вагон.
2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).
Адчапіцеся вы ад дзіцяці!
3. перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго-н. (разм.).
|| незак. адчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і адчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спаражні́цца, -ражню́ся, -ро́жнішся, -ро́жніцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць парожнім, пустым.
Пасуда спаражнілася.
2. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы (разм.).
3. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода (разм.).
|| незак. спаражня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абчы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.
Пазбавіцца ад бруду, пылу і пад. на сваім адзенні, абутку; зрабіцца чыстым. // Пазбавіцца ад налёту на паверхні чаго‑н. (пра што‑н. металічнае). За гэтыя дні ў вёсцы абчысціліся ад зімовай іржы ўсе плугі ды бароны аб сырую зямлю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збыць, збу́ду, збу́дзеш, збу́дзе; збыў, збыла́, -ло́; збудзь; збы́ты; зак., каго-што.
1. Знайсці збыт чаму-н., прадаць.
З. тавар.
2. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. (разм.).
З. з рук.
З. бяду з галавы.
|| незак. збыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адшы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́ты; зак. (разм.).
1. што і без дап. Скончыць шыць.
2. Адпрацаваць шыццём узамен за што-н.
А. за доўг.
3. каго-што (разм.). Адахвоціць, прымусіць спыніць заляцанні; пазбавіцца ад каго-н.
А. кавалера.
|| незак. адшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)