Недашмыгі ’не да смаку, неадпаведна жаданню, нораву’ (Нас.). Са спалучэння *не да шмыгі, параўн. да шмыгі ’да твару, падыходзіць’, параўн. укр. не‑до‑шмиги, не‑до‑чмиги ’не падыходзіць, недаладу, недарэчы’. Гл. шмыга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приспева́ть несов.

1. прост. падыхо́дзіць, падаспява́ць;

2. разг. надыхо́дзіць, настава́ць; см. приспе́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжсезо́нне, ‑я, н.

Разм. Час паміж сезонамі, пэўнымі порамі года, які ле падыходзіць для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брэ́дзень, ‑дня, м.

Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́брына, ‑ы, ж.

Абл. Разм. Тое, што і рабрына. І чым бліжэй [конь] падыходзіць, тым больш парэбрыны ў яго свіцяцца пад скураю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялагізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Падысці (падыходзіць) да вырашэння якіх‑н. пытанняў, разгледзець (разглядаць) якія‑н. пытанні з пазіцый сацыялагізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. выпасці.

2. У выразе: не выпадае

1) няма магчымасці.

Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;

2) няма зручнага моманту.

Усё былі незнаёмыя людзі, і падыходзіць да іх не выпадала;

3) нельга, непрыстойна.

Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыпа́ж, -у, м.

1. Сукупнасць тыпаў узораў, мадэлей якіх-н. дэталей, вырабаў.

Т. самалётаў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей.

Нацыянальны т.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх знешніх дадзеных для пэўнай ролі.

Т. узяты з жыцця.

|| прым. тыпа́жны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хуткаплы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хуткаплыннага. Адышло маленства, мінае маладосць, падыходзіць сталасць з яе справамі і турботамі, з роздумам пра час, пра хуткаплыннасць жыцця. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасту́пны, -ая, -ае.

1. Такі, да якога можна прайсці, праехаць.

Лагер размясціўся ў даступным месцы.

2. Адкрыты для зроку.

Д. для назірання.

3. Які падыходзіць для ўсіх або многіх.

Даступныя цэны.

4. Лёгкі для разумення.

Даступная форма выкладання думак.

5. Які выклікае прыхільнасць да сябе.

Гэта быў д. просты чалавек.

|| наз. дасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)