трася́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле.

Падрыхтаваць карове трасянку.

2. Беларуска-рускае змешанае маўленне.

Гаварыць на трасянцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панастро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Настроіць, падрыхтаваць да работы ўсе або многія інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрыхтава́ны

1. в разн. знач. подгото́вленный, пригото́вленный;

2. снаряжённый;

1, 2 см. падрыхтава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угото́вать сов., уст., книжн.; угото́вить сов., книжн. падрыхтава́ць, нарыхтава́ць; (предназначить) прызна́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перападрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Падрыхтаваць нанава, іначай (з мэтай удасканалення). Перападрыхтаваць настаўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́мнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Чый-н. прадаўжальнік; той, хто заняў чыё-н. месца.

Падрыхтаваць сабе пераемніка.

Пераемнікі Францыска Скарыны.

|| ж. перае́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. перае́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Абл. Падрыхтаваць. [Камісар:] Калі зрыхтуеце ўсё чыста — Прашу паведаміць мне. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрыхто́ўваць несов.

1. в разн. знач. подгота́вливать, пригота́вливать;

2. снаряжа́ть;

1, 2 см. падрыхтава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сервірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для абеду, вячэры і пад., расстаўляючы ў пэўным парадку пасуду, стравы. Сервіраваць стол для вячэры. □ Сервіравалі наш стол мы ўдваіх — я і Людміла Міхайлаўна. Васілёнак. // Падрыхтаваць (падрыхтоўваць), падаць (падаваць) на стол (абед, вячэру і пад.). Сервіраваць абед.

[Ад фр. servir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгрузі́ць, -ружу́, -ру́зіш, -ру́зіць; -ру́жаны; зак., што.

Пагрузіўшы, падрыхтаваць да адпраўкі або адправіць.

А. станкі для завода.

А. вугаль.

|| незак. адгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адгру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

|| прым. адгру́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)