правака́цыя, ‑і, ж.
1. Здрадніцкія дзеянні тайных агентаў паліцыі, што праніклі ў рэвалюцыйныя арганізацыі з мэтай шпіянажу і падбухторвання да выступленняў, якія павінны прывесці гэтыя арганізацыі да аслаблення і разгрому.
2. Наўмыснае падбухторванне каго‑н. да такіх дзеянняў і ўчынкаў, якія могуць прывесці да дрэнных вынікаў. Я зразумеў, што і мне, карэспандэнту савецкай газеты, будзе не лёгка, інакш кажучы, трэба быць гатовым да розных правакацый і нечаканасцей. Новікаў.
3. Спец. Штучнае выкліканне якіх‑н. з’яў хваробы.
4. Спец. Штучнае паскарэнне прарастання насення.
[Ад лац. provocatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натра́вливаниеI
1. натру́чванне, -ння ср., атру́чванне, -ння ср., тручэ́нне, -ння ср.;
2. напалёўванне, -ння ср.;
3. нацко́ўванне, -ння ср., падбухто́рванне, -ння ср.; см. натра́вливатьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подбива́ние
1. падбіва́нне, -ння ср.;
2. падбіва́нне, -ння ср., падшыва́нне, -ння ср.;
3. падбіва́нне, -ння ср.; падгаво́рванне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.;
4. падбіва́нне, -ння ср.; см. подбива́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)