падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.
1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік. // Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў]. Пестрак.
2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена. // Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў. Чорны. // Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пада..., прыстаўка (гл. пад...).
Ужываецца замест «пад...»: а) перад збегам двух і больш зычных, напрыклад: падагнуць, падагрэць, падазваць, падарваць, падаткнуць; б) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: падалью, падаб’ю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подобра́ть сов.
1. падабра́ць; сабра́ць; падня́ць;
2. падагну́ць, мног. пападгіна́ць; падабра́ць, падня́ць; падку́рчыць;
3. падабра́ць; см. подбира́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ску́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Звесці курчам. Хвароба скурчыла старога. / у безас. ужыв. Пры гэтых словах палкоўніка скурчыла неяк. Галавач.
2. Сагнуць, падагнуць. Між густых кустоў у мох Грышка змораны прылёг, Скурчыў ногі абручом І заснуў салодкім сном. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.
Падагнуць, падкурчыць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Сабака заенчыў, падтуліў хвост і кінуўся наўцёкі. Чорны. Убачыўшы мяне, конь нахмыліўся, падтуліў вушы. Дамашэвіч.
•••
Падтуліць хвост — спалохаўшыся вынікаў сваіх паводзін, учынкаў і пад., стаць больш асцярожным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падця́ць, падатну, падатнеш, падатне; падатнём, падатняце; зак., што.
Разм.
1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца. Сачанка. Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар. Якімовіч. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся... Курто.
2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань. Бічэль-Загнетава.
•••
Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поджа́тьI сов.
1. (ноги) падку́рчыць, мног. пападку́рчваць, падагну́ць, мног. пападгіна́ць; (хвост) падку́рчыць, мног. пападку́рчваць, падці́снуць, мног. пападціска́ць, падтулі́ць, мног., разг. пападту́льваць; (губы) сці́снуць, мног. пасціска́ць, стулі́ць, сцяць;
2. разг. прыці́снуць, мног. папрыціска́ць; см. поджима́ть;
◊
поджа́ть хвост падтулі́ць хвост.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)