Нядо́брае ’нечысць, нячысцікі’ (Мат. Гом.), параўн. укр. недобрий ’чорт’. Табуізаваная назва, створаная з мэтай засцярогі; параўн. нячы́сты ’тс’. Сюды ж нядо́брыцца ’нездаровіцца, нядужыцца’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. добры, параўн. у прамым значэнні нядо́бра ’няўдобіца’ (Сл. ЦРБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трупце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснутую пасуду). — Моцная [міска], — сказала Парфеніха, — не трупціць. Баранавых. / у перан. ужыв. Кірэй падышоў да брата, страсянуў яго руку, прытуліў да сябе і моцна пастукаў яго па плячах, нібы прабуючы на слых, які гук выдае яго цела — Ці здаровае, ці не трупціць. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касны́ ’сараматны’, ’дрэнны’, ’худы’ (Касп.: «Твая карова дужа косная»). Слова, якое мае адпаведныя паралелі, як здаецца, толькі ў рус. мове. Параўн. рус. дыял. кастный. кастной ’паскудны, гадкі, брыдкі, нячысты’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 158, гэта лексема узыходзіць да прасл. (дыял.) *kasib. якое мае вельмі разгалінаваную семантыку. Параўн. яшчэ ў рус. гаворках касть ’патрава хлебная’, ’свавольства, паскудства’, ’кал’, ’пацук або мыш’, ’дрэнь, гадасць, брыдота’ і г. д. Паводле Трубачова, там жа, 157, магчыма, даўняе вытворнае з падаўжэннем галоснага о ö (> а) ад слова *kostь ’косць’. Як семантычную паралель Трубачоў прыводзіць іншае вытворнае ад слова *kostь*ко&сипъш семантыка якога эвалюцыяніравала ад ’касцявы’ да ’тленны, нячысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дья́вол

1. миф. д’я́бал, -бла м.;

2. бран. чорт, род. чо́рта м., д’я́бал, -бла м., нячы́сты, -тага м.;

како́го дья́вола яко́га чо́рта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечи́стый

1. прил. нячы́сты; (грязный) бру́дны;

нечи́стое бельё нячы́стая бялі́зна;

нечи́стая поро́да нячы́стая паро́да;

нечи́стое произноше́ние нячы́стае вымаўле́нне;

нечи́стая рабо́та нячы́стая рабо́та;

нечи́стое де́ло нячы́стая (бру́дная) спра́ва;

нечи́стая со́весть нячы́стае сумле́нне;

2. сущ., миф. нячы́сты, -тага м.;

быть нечи́стым на́ руку быць нячы́стым на руку́;

нечи́стая си́ла нячы́стая сі́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Му́тнынячысты, каламутны’, ’пацямнелы, затуманены’, ’зямліста-шэры, туманны’, ’недастаткова выразны, абгрунтаваны’, хойн. ’сумны’, хойн., калінк. ’брудны’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ; лаг., Жыв. сл.; гродз., КЭС). Укр. мутни́й, рус. му́тный, мутно́й, польск. mętny, луж. mutny, чэш., славац. mutný, славен. môtèn, серб.-харв. му́тан, макед. матен, балг. мътен. Прасл. mǫtъnъ. Да мут, муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.

1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца. Колас. // Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.

2. у знач. вык. Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай. Галавач.

•••

Грэшным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хры́плы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перарываецца хрыпеннем; сіплы. Хрыплы смех. □ Раскатамі грымеў, скаланаючы паветра, нізкі хрыплы бас старога аленя, зліваючыся ў адзін хор з высокімі і звонкімі галасамі маладзейшых. В. Вольскі. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

2. Нячысты, няясны, з хрыпамі (пра гукі). Хрыплы сігнал пачуўся бліжэй. Шамякін.

3. Які ўтварае сіплыя, нячыстага тону гукі. Крумкае хрыплы крук. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карта́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які нячыста, няправільна вымаўляе гукі «р» або «л». Картавае дзіця. / у знач. наз. карта́вы, ‑ага, м.; карта́вая, ‑ай, ж. — Гэта той картавы? Што хваліцца: «Мяне на х’ёнце паяніла». Навуменка.

2. Нячысты, няправільны (пра вымаўленне гукаў «р» або «л»). Картавае «р». Картавае вымаўленне. Картавая гаворка. □ І калі з маладога гурту вылеціць раскацісты гучны смех або дзе пачуеш крыху картавую мову, так і закарціць азірнуцца: пэўна ж, ён [Паўлюк Трус] там. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ганнячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)