памяле́ць, ‑ее; зак.

Стаць мелкаводным; абмялець. За дзесяць год пакідалі [смецця] столькі, што калодзеж напалавіну памялеў. Шамякін. Уброд пераходжу праз плёс. Мне дзіўна і незразумела: Ці сам я настолькі падрос, Ці гэтак яна [рачулка] памялела. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брусі́ць ’трызніць’ (Касп.). Няясна. Параўн. рус. бруси́ть гаварыць незразумела; трызніць; ілгаць; балбатаць; п’янстваваць; гарэзнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крант ’кран’ (Нас., Шат., Касп., Яўс., Др.-Падб., Гарэц.). Да кран (гл.). Канцавое т незразумела.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аляго́рыя, алягорыка ’мудраванне’ (Нас.), алягорык ’выдумшчык, фантазёр, чалавек, які гаворыць незразумела’ (Нас.) да алегорыя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірдзе́ць ’ледзь гарэць, слаба свяціць’ (ТС). Незразумела. Магчыма, з балт. *kurdeti (літ. kùrti ’гарэць’, pakurdinėti ’падпальваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Момля ’той, хто гаворыць вельмі ціха, незразумела’ (ваўк., Сл. ПЗБ), рус. перм. момля ’ціхоня’. Гукапераймальнае. Да мумляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; незак.

1. каго-што. Нахіляць, нагінаць.

2. перан., каго (што). Выклікаць прыхільнасць да сябе, схіляць на свой бок.

Яго дабрыня хінула да яго людзей.

3. што да чаго, куды і без дап. Накіроўваць на што-н. (думку, справу і пад.).

Было незразумела, куды ён хінуў у сваёй гутарцы.

4. каго-што. Прыхіляць, гарнуць да сябе.

Х. дзіця да грудзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Невыразна, незразумела сказаць што‑н. Салдат чамусьці адразу зрабіўся вельмі негаваркі, моўчкі закурыў яшчэ раз, нешта прабубніў на развітанне і, не глянуўшы на Максіма, падаўся з купэ. Машара.

2. і без дап. Бубніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Асто́ркнуць, осто́ркнуты ’спыніцца, пасяліцца, знайсці дах’ (Клімч.). Няясна. Магчыма, да таркаць ’штурхаць, дакранацца’, але семантычна незразумела. Можа да польск. usterknąć ’спатыкнуцца, спаткаць нейкія цяжкасці’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узнепако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго.

Разм. Выклікаць у кім‑н. трывогу, непакой; усхваляваць. Мне было незразумела.., чаму гэтыя на выгляд звычайныя птушкі так узнепакоілі маіх сябрукоў. Аляхновіч. // перан. Парушыць спакой; прывесці ў рух. [Ганна:] — Не, Антоне! Мае суседкі старэнькія, рана спаць кладуцца, Яшчэ ўзнепакоім. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)