абву́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць.

2. у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак. Галавач. Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: «Нашто пакідаеш?» Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаўны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і сакавіты. Нашто ты ўрадзіла, маліна, Салодкая, сакаўная!.. Барадулін. Набраў жменю сакаўных ягадзін і ўкінуў у рот — дзівосна! — іх лясная, нейкая трохі сцюдзёная кіслінка злёгку затуманіла зрок, што аж галавой закруціў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штэ́псель, ‑я, м.

Металічная вілка ў пластмасавым або гумавым корпусе, пры дапамозе якой злучаны з ёю провадам электрычны прыбор уключаецца ў сетку. Нашто гэта? — суседка падыходзіць да мяне і выцягвае з прымацаванай да стала разеткі штэпсель. Шынклер.

[Ням. Stepsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змі́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Праявіць міласць, спагаду; злітавацца. [Зоська:] Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! Купала. Больш, тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму трохтонку. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., каго-што.

Разм. Сапсаваць, зглуміць што‑н. [Трактарыст:] — То мо трэба было пачакаць? А то парэзалі, паглумілі поплаў... Місько. — А нашто ты [каваль] плугі паглуміў? — выразна прагуў голас. Чорны. Паглумілі маладую віку коні, уцякаючы да сёл. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.

Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ха, прысл.

Разм.

1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца. Асіпенка.

2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шта1 ’ўстанова для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), по́чта ’паштальён’ (пруж., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почта, почтовый, поштовый (1685), рус. по́чта, укр. по́шта. Запазычана з італ. posta ’пошта’ (< лац. positus, posita ’прыпынак, станцыя, дзе мяняюць коней’) ва ўсе еўрапейскія мовы. Лічыцца, што ва ўсходнеславянскія мовы трапіла праз пасрэдніцтва польскай, параўн. польск. poczta, ст.-польск. poszta (Булыка, Запазыч., 257; Фасмер, 3, 348; Брукнер, 424).

По́шта2нашто’ (Нас.). Гл. пашто́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дур, ‑у, м.

Разм.

1. Бесталковыя ўчынкі, капрызы. — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку — проста дурная была. Цяпер дур гэты ў мяне прайшоў. Колас.

2. Зацямненне свядомасці, адурэнне. Дур найшоў на чалавека.

•••

Выбіць дур з галавы гл. выбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рышча, ‑а, н.

Разм.

1. Вялікі натоўп людзей. [Стары] паварочваецца, аглядае зборышча, затрымлівае позірк на цыганцы, што плача. Лупсякоў.

2. Сход, сходка для сумеснай работы, сумеснага адпачынку і пад. Алесь Баравік, хаця на заводзе быў навічок, ужо ведаў пра гэтыя традыцыйныя маладзёжныя зборышчы. Шыцік. [Сымон:] Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца? Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)