тра́верс¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

|| прым. тра́версны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абраўнава́цца, ‑нуецца; зак.

Зрабіцца роўным, гладкім; выраўняцца (аб краях, паверхні чаго‑н.). Свежы насып абраўнаваўся пад коламі машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вал, насып

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

курган, насып

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пратрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што і без дап. Стойка перажыць што-н., вытрываць.

П. шмат пакут.

2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.

Халады пратрывалі да красавіка.

3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.

Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́спа1насып, верх; збожжа, насыпанае звыш меры’ (Нас., Яруш.). Паводле Насовіча, ад сыпаць, насыпаць (Нас., 319).

На́спа2 ’лес, які расце на ўскраіне поля’ (Шн.), іціць у κά‑ спу ’ісці ў малады лес збіраць грыбы’ (Нік. Посл.). Відаць, ад насыпаць, гл. насып ’насыпаны вал, тэраса’, параўн. рус. смал. на́спанасып (земляны)’, польск. naspa ’тс’, чэш. дыял. tiäspa ’тс’ (< *nasbpay гл. Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215); значэнне ’малады лес’ другаснае, узнікла ў сувязі з тым, што звезенае на край поля каменне, ламачча і пад. хутка зарастала хмызняком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́мба ’зямельны насып’ (Растарг.), ’укапаныя ў зямлю слупы, да якіх прывязваюцца плыты’ (віц., Нар. сл.). Гл. дамба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.

Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вал¹, -а, мн. валы́, -о́ў, м.

1. Доўгі высокі земляны насып.

Крапасны в.

2. Высокая хваля.

Дзявяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў час марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў). Агнявы в. (перан.: пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца).

|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Труско́м ‘ашчадна, патрошку’: насып труском ды бяжы трушком (Вушац. сл., Пятк. 3). Да трусіць2 ‘сыпаць, церусіць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)