небылі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

1. Выдумка, ілжывае паведамленне, хлусня.

Разносіць небыліцы.

2. Від жартаўлівых твораў вуснай народнай славеснасці; казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыбаво́дства, -а, н.

Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці.

|| прым. рыбаво́дчы, -ая, -ае і рыбаво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; незак.

Існаваць, мець месца.

Такая думка даўно бытуе ў народзе.

|| наз. бытава́нне, -я, н.

Б. вуснай народнай творчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспрапо́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Неадпаведнасць паміж часткамі цэлага, адсутнасць прапорцыі.

Д. ў тэмпах развіцця розных галін народнай гаспадаркі.

|| прым. дыспрапарцыяна́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ключ¹, ключ⁴.

2. перан. Найбольш значны, важны ў ваенных ці эканамічных адносінах.

Ключавыя праблемы народнай гаспадаркі.

Ключавыя пазіцыі войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідратэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прым. гідратэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВСНГ ист. (Вышэ́йшы Саве́т Наро́днай Гаспада́ркі) ВСНХ (Вы́сший Сове́т Наро́дного Хозя́йства)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНА́ ист., нескл., м. (аддзе́л наро́днай асве́ты) ОНО́ (отде́л наро́дного образова́ния)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблана́, нескл., м.

Абласны аддзел народнай асветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарана́, нескл., м.

Гарадскі аддзел народнай асветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)