кансервато́рыя, ‑і, ж.

Вышэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.

[Іт. conservatorio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімна́зія, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых зарубежных краінах — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова. Жаночая гімназія. Класічная гімназія.

[Ад грэч. gymnásion — месца для гімнастычных практыкаванняў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання. Ад своечасовага забеспячэння вучняў падручнікамі.. ў многім залежыць арганізацыя і поспех навучальнай работы ў школе. «Звязда». // Прызначаны для абучэння, навучання. Вышэйшая навучальная ўстанова.

2. Які кіруе вучэбным працэсам. Загадчык навучальнай часткі.

•••

Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.

Навучальны год гл. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устано́ва, ‑ы, ж.

Грамадская ці дзяржаўная арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной гаспадаркі, гандлю і пад., занятая адпаведнай дзейнасцю. Дзяржаўныя ўстановы. Навукова-даследчыя ўстановы. □ Да рэвалюцыі ў Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў. Пшыркоў.

•••

Закрытая навучальная ўстанованавучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным забеспячэнні і не маюць права самавольна адлучацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВТУЗ м. ы́сшее техни́ческое уче́бное заведе́ние) ВТНУ (вышэ́йшая тэхні́чная навуча́льная ўстано́ва);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.

Дзяржаўныя ўстановы.

Навуковая ў.

Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).

Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вну ж., нескл. (вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва) вуз м., скл.ы́сшее уче́бное заведе́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медвну нескл. (медыцы́нская вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва) медву́з м. (медици́нское вы́сшее уче́бное заведе́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вучэ́бна-навуча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-навуча́льны вучэ́бна-навуча́льная вучэ́бна-навуча́льнае вучэ́бна-навуча́льныя
Р. вучэ́бна-навуча́льнага вучэ́бна-навуча́льнай
вучэ́бна-навуча́льнае
вучэ́бна-навуча́льнага вучэ́бна-навуча́льных
Д. вучэ́бна-навуча́льнаму вучэ́бна-навуча́льнай вучэ́бна-навуча́льнаму вучэ́бна-навуча́льным
В. вучэ́бна-навуча́льны (неадуш.)
вучэ́бна-навуча́льнага (адуш.)
вучэ́бна-навуча́льную вучэ́бна-навуча́льнае вучэ́бна-навуча́льныя (неадуш.)
вучэ́бна-навуча́льных (адуш.)
Т. вучэ́бна-навуча́льным вучэ́бна-навуча́льнай
вучэ́бна-навуча́льнаю
вучэ́бна-навуча́льным вучэ́бна-навуча́льнымі
М. вучэ́бна-навуча́льным вучэ́бна-навуча́льнай вучэ́бна-навуча́льным вучэ́бна-навуча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вае́нна-навуча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вае́нна-навуча́льны вае́нна-навуча́льная вае́нна-навуча́льнае вае́нна-навуча́льныя
Р. вае́нна-навуча́льнага вае́нна-навуча́льнай
вае́нна-навуча́льнае
вае́нна-навуча́льнага вае́нна-навуча́льных
Д. вае́нна-навуча́льнаму вае́нна-навуча́льнай вае́нна-навуча́льнаму вае́нна-навуча́льным
В. вае́нна-навуча́льны (неадуш.)
вае́нна-навуча́льнага (адуш.)
вае́нна-навуча́льную вае́нна-навуча́льнае вае́нна-навуча́льныя (неадуш.)
вае́нна-навуча́льных (адуш.)
Т. вае́нна-навуча́льным вае́нна-навуча́льнай
вае́нна-навуча́льнаю
вае́нна-навуча́льным вае́нна-навуча́льнымі
М. вае́нна-навуча́льным вае́нна-навуча́льнай вае́нна-навуча́льным вае́нна-навуча́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)