пераміргну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і перамаргнуцца. Навічкі пераміргнуліся — цётка Кацярына дыпламатычная... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Чужы, пабочны; неўласцівы, нехарактэрны. Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі .. успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крадко́м, прысл.

Употай, скрытна. Міця крадком глядзіць на Сюзану, ловячы сябе на думцы, што зусім не хвалюецца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макі́тра, ‑ы, ж.

Абл. Макацёр. Насця .. паставіла на стол макітру тварагу са смятанай і скварак трохі падсмажыла. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падасі́навік, ‑а, м.

Ядомы грыб з чырвонай або чырвона-бурай шапкай. [Зіна Бандарчык] працягнула Веньяміну два крамяныя, чырвонагаловыя падасінавікі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найбо́лей, прысл.

Тое, што і найбольш. З усіх птушак найболей падаюць голас [у лесе] сініцы. Звіняць бесклапотна, як званочкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́льшчына, ‑ы, ж.

Здзельная работа; сістэма здзельнай аплаты. Групавая здзельшчына. □ — Кожны бярэ па баразне, — сказаў Веньямін. — Індывідуальная здзельшчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́сіва, ‑а, н.

Кавалак сталі для высякання агню з крэменю. Казачэнка б’е крэсівам па крэмені, высякаючы іскру, раздзьмухвае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблахма́цець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Запусціць бараду, валасы, не вельмі клапоцячыся пра іх акуратнасць. [Людзі] паабрасталі бародамі, аблахмацелі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саставі́цель, ‑я, м.

Спец. Спецыяліст па састаўленню, фарміраванню саставу, поезда. У пакоі дзяжурнага курылі аглядчыкі вагонаў і саставіцелі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)