сі-бемо́ль-міно́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі-бемо́ль-міно́рны сі-бемо́ль-міно́рная сі-бемо́ль-міно́рнае сі-бемо́ль-міно́рныя
Р. сі-бемо́ль-міно́рнага сі-бемо́ль-міно́рнай
сі-бемо́ль-міно́рнае
сі-бемо́ль-міно́рнага сі-бемо́ль-міно́рных
Д. сі-бемо́ль-міно́рнаму сі-бемо́ль-міно́рнай сі-бемо́ль-міно́рнаму сі-бемо́ль-міно́рным
В. сі-бемо́ль-міно́рны (неадуш.)
сі-бемо́ль-міно́рнага (адуш.)
сі-бемо́ль-міно́рную сі-бемо́ль-міно́рнае сі-бемо́ль-міно́рныя (неадуш.)
сі-бемо́ль-міно́рных (адуш.)
Т. сі-бемо́ль-міно́рным сі-бемо́ль-міно́рнай
сі-бемо́ль-міно́рнаю
сі-бемо́ль-міно́рным сі-бемо́ль-міно́рнымі
М. сі-бемо́ль-міно́рным сі-бемо́ль-міно́рнай сі-бемо́ль-міно́рным сі-бемо́ль-міно́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фа-дые́з-міно́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фа-дые́з-міно́рны фа-дые́з-міно́рная фа-дые́з-міно́рнае фа-дые́з-міно́рныя
Р. фа-дые́з-міно́рнага фа-дые́з-міно́рнай
фа-дые́з-міно́рнае
фа-дые́з-міно́рнага фа-дые́з-міно́рных
Д. фа-дые́з-міно́рнаму фа-дые́з-міно́рнай фа-дые́з-міно́рнаму фа-дые́з-міно́рным
В. фа-дые́з-міно́рны (неадуш.)
фа-дые́з-міно́рнага (адуш.)
фа-дые́з-міно́рную фа-дые́з-міно́рнае фа-дые́з-міно́рныя (неадуш.)
фа-дые́з-міно́рных (адуш.)
Т. фа-дые́з-міно́рным фа-дые́з-міно́рнай
фа-дые́з-міно́рнаю
фа-дые́з-міно́рным фа-дые́з-міно́рнымі
М. фа-дые́з-міно́рным фа-дые́з-міно́рнай фа-дые́з-міно́рным фа-дые́з-міно́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мино́рный міно́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міно́рна нареч., муз., перен. мино́рно; см. міно́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

строй¹, -ю, М страі́ і стро́і, мн. страі́, страёў і стро́і, -яў, м.

1. М страі́, мн. страі́, страёў. Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі; шых, шыхт.

Ісці строем.

Аб’явіць загад перад строем.

2. М страі́, мн. страі́, страёў. Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.

С. бярозак ля дарогі.

3. М стро́і, мн. стро́і, -яў. Суадносіны тонаў па вышыні, якія ўтвараюць пэўную сістэму.

Мажорны, мінорны с.

4. М стро́і, мн. стро́і, -яў. У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.

Асаблівасці паэтычнага строю песень.

Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тон, ‑у, м.

1. Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі хістаннямі паветра; музычны гук. Нізкі тон. Высокі тон.

2. звычайна мн. (то́ны, ‑аў). Гукі сэрца, яго клапанаў; гук, які ўтвараецца пры выстукванні полых органаў цела чалавека. Смірын вухам прыпаў да потных грудзей нампаліта, намагаўся выслухаць тоны сэрца. Яны выразна чуліся і былі чыстыя. Алешка.

3. Інтэрвал тэмпераванай тамы, што складаецца з двух паўтонаў і прымаецца за адзінку пры вызначэнні рознасці гукаў па іх вышыні. [Ермашоў:] Ідзіце, ідзіце, яшчэ ёсць час. І скажыце, што я дазволіў аркестру ўзяць на два тоны вышэй. Губарэвіч.

4. Тое, што і танальнасць (у 1 знач.). Мажорны тон. Мінорны тон. □ Эх, песні, адвечным песні зямлі! Калі заспяваюць вас на вясёлы, радасны тон? Колас. // перан. (звычайна са словамі: «мажорны», «мінорны»). Эмацыянальная настроенасць, настрой. Мажорны тон вершаў. □ Мінорны тон песні больш чуецца не праз сцяну, а праз адчыненае акно. Дуброўскі.

5. Характар гучання інструмента або голасу. Малы ўзяў дудку. Перш агледзеў. А потым сам, як і Сымон, Паднёс да губ, і, нібы ў заедзі, Пачуўся мяккі яе тон. Колас. // Характар гучання, які надае выканаўца інструменту або голасу. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, І сядзіць гэты сумны, як лунь белы, дзед. Купала.

6. Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць. — Дагэтуль яшчэ не было выпадкаў, — знізіўшы тон, сказаў дзед. Чарнышэвіч.

7. звычайна каго або які. Характар гучання маўлення, манера гаварэння (або пісьма), якія выражаюць пачуццё гаворачай асобы, адносіны да прадмета гутаркі, асаблівасці душэўнага складу. Афіцыйны тон. Жартаўлівы тон. Адміністрацыйны тон. □ Генерал і Бяссонаў перайшлі на той таварыскі тон, што вельмі лёгка ўстанаўліваецца паміж франтавікамі. Мележ. [Камбрыг] урачыста, тонам камандзіра сказаў: — Добра, Саковіч! Я так і ведаў, што ты не падвядзеш братву. Брыль. — Стой! Не страляй, не трэба! — сказаў .. [Пракоп Адамавіч] тонам загаду. Ляўданскі. За спакойным тонам пісьма чуваць вялікае хваляванне, можа, нават гора. Дамашэвіч. // Манера, стыль пісьма, апавядання. Палемічны тон артыкула. □ Сама тэма шырокага паказу жыцця народа абумовіла эпічны тон апавядання. Хромчанка. // Манера, стыль тэатральнай ігры. Глебаўскія персанажы афарбаваны камедыйнымі тонамі.

8. з азначэннем. Характар, стыль паводзін, жыцця. Правілы добрага тону. Трымаць рукі ў кішэнях — адзнака благога тону. // Характар або агульны выгляд чаго‑н. Аркавы пояс з байніцамі падаў нейкі новы асноўны тон усёй арнаментыцыі будынка. Ліс.

9. Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці, насычанасці. Фарбы цёплых тонаў. Светлы тон карціны. Залацістыя тоны восені. □ Люся паспрабавала злічыць, колькі фарбаў у .. [вясёлцы], — і не змагла: адзін тон непрыкметна пераходзіў у другі, трэці. Даніленка.

•••

Задаць тон гл. задаць.

Збавіць тон — тое, што і знізіць тон (гл. знізіць).

Знізіць тон гл. знізіць.

Павысіць тон — тое, што і павысіць голас (гл. павысіць).

Трапіць (патрапіць) у тон гл. трапіць.

У тон (пад тон) — а) аб гармоніі колераў, адценняў колеру. Светлы, добра скроены пінжак. Чыстая, адпрасаваная сарочка. У тон да іх удала падабраны гальштук. Сабалеўскі; б) у тым жа духу, стылі. Мэбля пад тон архітэктуры; в) з тым жа настроем, з той жа інтанацыяй (гаварыць, сказаць і пад.). — Што ў вас, вяселле, ці што? — падладжваючыся пад вясёлы тон гасцей, спыталася .. [Валя Ягадка]. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумны, невясёлы, нярадасны, бязрадасны, сумотны, смутны, засмучаны, маркотны, замаркочаны, журботны, нудны, тужлівы, горасны, жалобны, жаласны, жаласлівы, няўцешны, панылы, пануры; хаўтурны (разм.); жалосны (абл.); чорны, цёмны, змрочны, хмурны, пахмурны, хмуры, пахмуры, спахмурнелы, схмурнелы, нахмураны, меланхалічны, мінорны (перан.) □ як хмара, як пад зямлёй, не ў гуморы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)