пяціто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае пяць тон; грузападымальнасцю ў пяць тон. Пяцітонны груз. □ Там на ГАЗ, на пяцітонны, На калгасную машыну З новым жытам і пшаніцай Ускладаюцца мяхі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́паць, -плю, -плеш, -пле; -паны; зак.

1. што. Высыпаць, раскідаць, рассеяць па паверхні.

Р. вішні.

Р. грыбы.

2. што. Насыпаючы, размеркаваць, размясціць.

Р. бульбу ў два мяхі.

3. перан., каго-што. Размясціць уроскідку на якой-н. прасторы.

Р. роту ўздоўж дарогі.

|| незак. рассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рассыпа́нне, -я, н. і рассы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талья́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў, закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат-гарманіст па ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. Просценькая руская трохрадка З голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Трымацца з фасонам (у 3 знач.); фарсіць. Косцік, звесіўшы свой бялявы хвалісты чуб на мяхі, фасоніў доўга. Яго ўжо некалькі разоў прасілі дзяўчаты сыграць, а ён быццам і не чуе. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арба́, ы́; мн. а́рбы, ‑аў; ж.

Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы за работай парабкаў, якія грузілі на арбу мяхі з агуркамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перегружа́ть несов., в разн. знач. перагружа́ць;

перегружа́ть ло́дку перагружа́ць ло́дку;

перегружа́ть отчёт изли́шними подро́бностями перагружа́ць справазда́чу залі́шнімі падрабя́знасцямі;

перегружа́ть мешки́ в ваго́н перагружа́ць мяхі́ ў ваго́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грузі́ць, гружу, грузіш, грузіць; незак., каго-што.

1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі. Лынькоў.

2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Мікола, ідзі ды паперанось тыя мяхі ў сенцы, — сказаў як загадаў Надзя. Сабаленка. Чаратун павёў лодку вадою на паўночны бок, да большых кустоў.. Папераносіў да будана ламачча, разаслаў у будцы ватоўку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. дасы́п; зак., што.

1. Скончыць сыпаць; насыпаць да якога‑н. узроўню. Дасыпаць бульбу ў мяхі. Дасыпаць кошык.

2. і чаго. Насыпаць дадаткова. Дасыпаць солі ў страву.

дасыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дасы́паць.

дасыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да даспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)