я́йца-мясны́ с.-х. я́йце-мясно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́тка ж., уст. мясно́й лото́к (прила́вок)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м. (спец.).

1. Сцягновая частка мясной тушы; азадак.

2. Скура з задняй часткі жывёліны.

3. Тое, што і камель.

|| прым. агу́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беляшы́, ‑оў; адз. бяляш, беляша, м.

Печаныя круглыя адкрытыя піражкі з мясной начынкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэпелі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

2. Вараныя бульбяныя клёцкі з мясной, грыбной і іншай начынкай, якія па форме нагадваюць дырыжабль.

Прыгатаваць цэпеліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Дадаць (дадаваць) гарнір (да мясной або рыбнай стравы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агу́зак, ‑зка, м.

1. Сцягновая частка мясной тушы.

2. Скура з задняй часткі жывёліны.

3. Тое, што і камель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыхі́на, ‑ы, ж.

Маленькі круглы чарвяк, лічынкі якога паразітуюць у мышцах свіней і іншых жывёлін і з мясной ежай перадаюцца чалавеку.

[Грэч. trichinos — валасяны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субпраду́кты, ‑аў; адз. субпрадукт, ‑а, М ‑кце, м.

Харчовыя прадукты (акрамя мясной тушы), якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (язык, ныркі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарні́раваць

‘дадаць (дадаваць) гарнір да мясной або рыбнай стравы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарні́рую гарні́руем
2-я ас. гарні́руеш гарні́руеце
3-я ас. гарні́руе гарні́руюць
Прошлы час
м. гарні́раваў гарні́равалі
ж. гарні́равала
н. гарні́равала
Загадны лад
2-я ас. гарні́руй гарні́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гарні́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)