пакале́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка.
З пакалення ў п. перадаецца што-н. (у спадчыну дзецям ад бацькі, малодшым ад старэйшых).
2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час.
Сучаснае маладое п.
3. Група людзей, блізкіх па ўзросце, аб’яднаных агульнай дзейнасцю.
П. музыкантаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капэ́ла, ‑ы, ж.
1. Хор, а таксама змешаны ансамбль спевакоў і музыкантаў. Дзяржаўная харавая капэла. Капэла бандурыстаў.
2. перан. Разм. Кампанія, група блізка знаёмых асоб. [Віталія] падбівала сваіх акцёраў усёй капэлай пайсці да Сівалоба. Шамякін.
[Лац. capella.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад хваліць.
2. у знач. прым. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены. Забуду многіх музыкантаў хваленых, Але й прад смерцю прыгадаю зноў — Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Язычніцкія скрыпкі цвыркуноў. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арке́стр, ‑а, м.
1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы. Лужанін.
2. Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.
[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.
[Грэч. Olympiás.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ры, ‑аў; адз. няма.
Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў). Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, .. амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі. Караткевіч. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.
[Грэч. choros — хор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Марш ’спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі’, ’паход войска’, ’загад пайсці, пачаць рух’, машырава́ць, маршырава́ць ’ісці маршам’, маршыроўка ’хадзьба маршам’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. маршъ ’марш’ (XVI ст.) запазычана, магчыма, праз польскую мову з франц. marche ’ідзі!’, ’марш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67) < marcher ’ісці’ < гала.-раманск. *marcare ’біць малатком’, ’таптаць, давіць’. Форма без ‑р‑ паходзіць з польск. maszerować ’маршыраваць’. Праз польскую мову прыйшло марш ’музычны твор’ (ТСБМ), з якога ма́ршы ’ігра музыкантаў для ўдзельнікаў вяселля за плату’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Новае запазычанне з рус. мовы — марш ’частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тры́о, нескл., н.
1. Музычны твор для трох галасоў або музычных інструментаў з самастойнай партыяй у кожнага выканаўцы. Трыо для фартэпіяна, кларнета і фагота.
2. Ансамбль з трох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Трыо бандурыстаў. Трыо вакалістаў. / Пра цыркавых артыстаў. Трыо жанглёраў. // Разм., звычайна жарт. Пра трох чалавек, якія звязаны дружбай і часта бываюць разам.
3. Сярэдняя частка музычнага твора (вальса, скерца, марша і пад.), больш спакойная і меладычная, чым крайнія часткі.
[Іт. trio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інструмента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інструмента (у 1 знач.). Інструментальны склад. Інструментальны цэх. // Які служыць для вырабу інструментаў. Інструментальная сталь.
2. у знач. наз. інструмента́льная, ‑ай, ж. Майстэрня, дзе вырабляюцца інструменты (у 1 знач.); памяшканне для захоўвання інструментаў. Інструмент быццам толькі што з інструментальнай. «Беларусь».
3. Які ствараецца музычнымі інструментамі, прызначаны для выканання на музычных інструментах (без удзелу чалавечага голасу). Інструментальная музыка. Інструментальная п’еса. // Які складаецца з музыкантаў, што іграюць на музычных інструментах. Інструментальны ансамбль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анса́мбль, ‑я, м.
1. Мастацкая зладжанасць у якім‑н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. «Полымя». // Стройнае адзінства частак чаго‑н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. «Маладосць».
2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.
3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. «Маладосць».
[Фр. ensemble — разам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)