благове́рный сущ. чалаве́к, -ка м., муж, род. му́жа м.; мой, род. майго́ м.;

сего́дня прие́дет мой благове́рный сёння прые́дзе мой чалаве́к (мой муж, мой).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

У Вялікабрытаніі — муж каралевы, які не з’яўляецца манархам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбале́ць, ‑ліць; зак.

Перастаць балець, супакоіцца. Муж .. памёр так даўно, што боль адбалеў і забыўся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́зны в разн. знач. гро́зный;

~нае пісьмо́ — гро́зное письмо́;

~ная сі́ла — гро́зная си́ла;

г. муж — гро́зный муж;

◊ г. (гро́зен) рак, ды во́чы зза́ду — посл. гро́зен рак, да глаза́ сза́ди

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гурма́н, ‑а, м.

Любіцель і знаток далікатных страў. За сталом Элінора пераканалася, што муж яе сапраўдны гурман. Лынькоў.

[Фр. gourmand.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладажо́ны, ‑аў.

Муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся. Зося наліла чаркі і сказала: — Вып’ем, шаноўныя, за шчасце нашых маладажонаў! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж., тваё, твайго́, н., мн. твае́, тваі́х; займ. прынал.

1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе.

Т. дом.

Твая кніга.

Тваё паліто.

2. у знач. наз. твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж. Муж, каханы або жонка, каханая. — Ці т. дома? — Не, кудысьці пайшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Малажонскі, мылажонськый ’прыналежны маладому мужу’ (Бяльк.). Да малжонскі < польск. małżonek ’муж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мужы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Селянін (уст.).

2. Тое, што і муж (у 1 знач.; разм.).

3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку (разм.).

|| памянш.-ласк. мужычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. мужы́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і мужы́чы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́ва, ‑ы, ж.

Благая слава, ганьба. Прыйшла дачка. Пакінуў муж — Свавольніца яна. Няслава бацьку. А каму ж? А ў чым яго віна? Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)