напла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Паплакаць многа.

2. перан. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей (разм.).

Наплачацца яна з такім работнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наспява́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго-н.

Н. песень.

2. перан., што і чаго. Нагаварыць многа чаго-н. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вашы́вы, -ая, -ае.

Які мае многа вошай, пакрыты вошамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагадзё́нны, -ая, -ае.

Які працягваецца многа дзён.

М. паход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замно́га, прысл. (разм.).

Мнагавата, занадта многа, больш, чым трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многаметро́вы, -ая, -ае.

Працягласцю на многа метраў.

Многаметровая сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набуя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Уволю, многа пабуяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́ністы, -ая, -ае.

Які мае многа насення.

Н. агурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наспява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Уволю, многа паспяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быва́лы, -ая, -ае.

1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, з вялікім жыццёвым вопытам.

Ён чалавек б.

2. Прывычны, які бываў ужо раней.

Справа гэта бывалая.