метадало́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Вучэнне аб метадзе навуковага пазнання.

Навуковая м.

2. Сукупнасць найбольш агульных прынцыпаў, палажэнняў і метадаў, якія прымяняюцца ў той ці іншай навуцы.

М. гісторыі.

|| прым. метадалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мічу́рынец, ‑нца, м.

Паслядоўнік навуковых метадаў біялогіі і вядзення сельскай гаспадаркі, заснаваных савецкім вучоным І. У. Мічурыным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазіме́трыя, ‑і, ж.

Сукупнасць метадаў вымярэння дозы радыеактыўнага выпрамянення, а таксама вывучэнне яго ўздзеяння на арганізм чалавека.

[Ад грэч. dosis — порцыя, доза і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэматыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне матэматычных метадаў і дасягненняў матэматыкі ў іншыя навукі, галіны ведаў і сферы дзейнасці чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёга, -і, ж.

1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, у якім распрацавана асобая сістэма прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.

Займацца ёгай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́мія, -і, ж.

1. Навука аб складзе, будове, уласцівасцях рэчываў і іх узаемных ператварэннях.

Неарганічная х.

Фізічная х.

2. Якасны склад чаго-н., атрыманы пры дапамозе спецыяльных метадаў і сродкаў.

Х. крыві.

Х. нафты.

|| прым. хімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфектаскапі́я, ‑і, ж.

Сукупнасць некаторых фізічных метадаў і сродкаў праверкі матэрыялаў і вырабаў з мэтай выяўлення ў іх дэфектаў.

[Ад лац. defectus — загана і грэч. skopéō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оптаэлектро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Напрамак электронікі, які ахоплівае пытанні выкарыстання аптычных і электрычных метадаў апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

археагра́фія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.

[Ад грэч. archaios — старажытны і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеаўтама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Галіна аўтаматыкі, якая ахоплівае тэорыю і прынцыпы пабудовы сістэм кіравання з выкарыстаннем метадаў і сродкаў тэлемеханікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)